У Гродна дырэктар камбіната школьнага харчавання абвінавачваецца ў атрыманні хабараў і раскраданнях

29.08.2018
Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара Гродзенскага гарадскога камунальнага унітарнага прадпрыемства «Камбінат школьнага харчавання Ленінскага раёна г.Гродна», абвінавачваемай у атрыманні хабараў, у т.л. паўторна (ч.1 і 2 арт.430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь), а таксама раскраданнях шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, у т.л. учыненых паўторна (ч.1 і 2 арт.210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). 

Стрыманню злачыннай дзейнасці кіраўніка папярэднічала эфектыўная сумесная аператыўная работа праваахоўных органаў Гродзенскай вобласці, якія 4 чэрвеня 2018 года пры атрыманні хабараў у памеры каля 500 рублёў затрымалі дырэктара з доказам злачынства на рабочым месцы. Грашовыя сродкі прымаліся кіраўніком ад загадчыкаў вытворчасцей некалькіх сярэдніх школ Ленінскага раёна г.Гродна за неправядзенне пазапланавых праверак вытворчай дзейнасці і невыяўленне дапушчальных парушэнняў з боку работнікаў сталовых. 

У ходзе далейшага высвятлення абставін следчыя і аператыўныя супрацоўнікі праваахоўных органаў устанавілі і задакументавалі шэраг аналагічных фактаў атрымання хабараў ад загадчыкаў вытворчасцей устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Ленінскага раёна абласнога цэнтра. За бяздзейнасць з боку кіраўніка апошнія фактычна штомесяц перадавалі грашовыя сродкі ў памеры ад 50 да 150 рублёў. 

Акрамя таго, выяўлены іншыя факты злачынных дзеянняў з боку дырэктара камбіната школьнага харчавання. Злоўжываючы службовымі паўнамоцтвамі, яна сістэматычна давала ўказання галоўнаму бухгалтару па выдачы матэрыяльнай дапамогі падначаленым работнікам. Пры гэтым апошнія атрымлівалі толькі палову грашовых сродкаў, а другая палова прысвойвалася кіраўніком. 

У рамках крымінальнай справы спалучаны ў адной вытворчасці каля 30 крымінальных спраў, узбуджаных у дачыненні да службовай асобы. Агульны памер негрунтоўнага абагачэння ў цяперашні час перавысіў 8 тысяч рублёў. 

З санкцыі пракурора ў дачыненні да кіраўніка прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У мэтах забеспячэння пакрыцця ёю прычыненага ўрону і маёмасных спагнанняў накладзены арышт на маёмасць. 

Расследаванне працягваецца. У ходзе яго следчыя і аператыўныя супрацоўнікі правяраюць абвінавачваную на датычнасць да магчымага ўчынення іншых карупцыйных злачынстваў. Акрамя таго, у рамках крымінальнай справы будзе дадзена прававая ацэнка дзеянням работнікаў устаноў агульнай сярэдняй адукацыі Ленінскага раёна г.Гродна, грамадзян, якія давалі ёй хабары, а таксама чыніўшым правапарушэнні ў ходзе вытворчай дзейнасці. 

Па выніках расследавання крымінальнай справы следчыя ўнясуць прадстаўленне для ліквідацыі прычын і ўмоў, якія садзейнічалі фактам карупцыі. 

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Гродзенскай вобласці 
Сяргей Шаршаневіч