Таямніцы следства


22 верасня 2012 г. на тэлеканалах “Беларусь-1”, “Беларусь 24” стартаваў сумесны праект Агенцтва тэленавін Белтэлерадыёкампаніі і Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь – цыкл інфармацыйна-публіцыстычных праграм “Таямніцы следства”.

Выкарыстоўваючы эксклюзіўныя і аналітычныя матэрыялы, аўтары паказваюць гледачам, што адбываецца за зачыненымі дзвярыма кабінетаў следчых, як расследуюцца крымінальныя справы, наколькі важная прафесія следчага і чаму адны парушальнікі закона адпраўляюцца за турэмныя краты, а іншыя вызваляюцца ад крымінальнага пераследу.

Перадача працягласцю 26 хвілін выходзіць у эфір штотыдзень.

Адна з мэтаў праекта – утрымаць гледача ад супрацьпраўных дзеянняў, за здзяйсненне якіх абавязкова наступіць суровае пакаранне.

Акцэнты ў праграме робяцца на паўсядзённую працу следчых і на неардынарныя крымінальныя справы з каментарамі асуджаных і асоб, якія адбылі пакаранне.

Над праектам працуе творчы калектыў, які ўжо паспеў зарэкамендаваць сябе пры падрыхтоўцы тэлепраектаў праваахоўнай тэматыкі (“Дакументальны дэтэктыў”, “Крымінальная хроніка”, “Крымінальнае дасье”, “Без тэрміну даўнасці”).

Матэрыялы для стварэння праграмы рыхтуюць усе супрацоўнікі падраздзяленняў інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта. Сумесна з работнікамі Белтэлерадыёкампаніі яны ўдзельнічаюць у здымках праграмы, займаюцца падрыхтоўкай супрацоўнікаў Следчага камітэта да інтэрв'ю.

Па рэйтынгах Белтэлерадыёкампаніі праграма “Таямніцы следства” ўжо заваявала сваё месца ў тэлеэфіры і карыстаецца павышанай цікавасцю з боку тэлеаўдыторыі.

7 мая 2013 года на штогадовым рэспубліканскім творчым конкурсе на найлепшы журналісцкі матэрыял, які праходзіў пад эгідай Міністэрства ўнутраных спраў, праграма “Таямніцы следства” стала лаўрэатам у намінацыі “Найлепшы праект года”. 

На X Нацыянальным тэлевізійным конкурсе “Тэлевяршыня” праграма была ўзнагароджана дыпломам за паспяховае ўзаемадзеянне сродкаў масавай інфармацыі і органаў аховы правапарадку.

Сумесная праца Следчага камітэта і Белтэлерадыёкампаніі была станоўча ацэнена Кіраўніком дзяржавы.

Паказаць па:
---
9
18
27
36