Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Міжнароднае супрацоўніцтва

Міжнароднае супрацоўніцтва

У адпаведнасці з артыкулам 4 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб Следчым камітэце Рэспублікі Беларусь» ажыццяўленне ў граніцах сваёй кампетэнцыі міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці з'яўляецца адной з асноўных задач Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь. 

Для забеспячэння гэтага важнага напрамку ў складзе цэнтральнага апарата Следчага камітэта створаны міжнародна-прававы аддзел.

Асноўнае месца ў міжнароднай дзейнасці Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь займаюць пытанні ўзаемадзеяння з зарубежнымі партнёрамі ў сферы вядзення дасудовага працэсу па крымінальных справах. Гэта пытанні аказання розных відаў прававой дапамогі па крымінальных справах.

У адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь вызначаны адным з упаўнаважаных органаў па ажыццяўленні непасрэдных зносін з цэнтральнымі, тэрытарыяльнымі і іншымі органамі дзяржаў, якія з'яўляюцца ўдзельнікамі шэрагу міжнародных дагавораў аб прававой дапамозе па крымінальных справах.

Так, у адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь ад 13 снежня 2011 года «Аб унясенні дапаўненняў і змяненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях утварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь» Следчы камітэт вызначаны кампетэнтным органам, упаўнаважаным да зносін з кампетэнтнымі органамі дзяржаў-ўдзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у рамках Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 22 студзеня 1993 года ў рэдакцыі Пратакола да яе ад 28 сакавіка 1997 года і Канвенцыі аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах ад 7 кастрычніка 2002 года.

Акрамя таго, Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь з'яўляецца кампетэнтным органам па заключаных у рамках Садружнасці Незалежных Дзяржаў міжнародным пагадненням у сферы барацьбы са злачыннасцю.

Узаемадзеянне Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь у пытаннях аказання прававой дапамогі ажыццяўляецца на аснове міжнародных дагавораў або прынцыпу ўзаемнасці. Прававыя асновы для аказання міжнароднай прававой дапамогі па крымінальным справах на аснове прынцыпу ўзаемнасці вызначаны ў раздзеле XV Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

За час функцыянавання Следчага камітэта ўдалося наладзіць канструктыўнае ўзаемадзеянне не толькі з праваахоўнымі органамі дзяржаў-ўдзельніц СНД (Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі, Следчым дэпартаментам МУС Расіі, Генеральнай пракуратурай Украіны, Генеральнай пракуратурай і МУС Рэспублікі Казахстан, Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Узбекістан  і інш.), але і нашымі калегамі з іншых дзяржаў. У 2018 годзе следчымі Следчага камітэта выкананы просьбы аб аказанні правай дапамогі, якія паступілі ад кампетэнтных органаў 20 дзяржаў, у сваю чаргу намі накіраваны аналагічныя просьбы кампетэнтным органам 72 дзяржаў. 

Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь прымае актыўны ўдзел у распрацоўцы праектаў дагавораў аб прававой дапамозе па крымінальных справах і розных аспектах процідзеяння злачыннасці. Забяспечваецца ўдзел Следчага камітэта ў працы нарад паўнамоцных прадстаўнікоў, экспертаў дзяржаў-членаў СНД па распрацоўцы і ўзгадненні шэрагу праектаў дагавораў аб міжнародна-прававым супрацоўніцтве і другіх у рамках СНД і АДКБ.

Умацаванню сувязей з кампетэнтнымі органамі замежных дзяржаў, ва многім дапамагалі намаганні, накіраваныя на развіццё міжведамаснага супрацоўніцтва замежнымі партнёрамі.

Так, напрыклад, падпісаны пагадненні аб супрацоўніцтве са Следчым камітэтам Расійскай Федэрацыі, Міністэрствам унутраных спраў Расійскай Федэрацыі, Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Узбекістан, Генеральнай пракуратурай Азербайджанскай Рэспублікі.

Указаныя міжнародныя дагаворы прадугледжваюць новыя формы ўзаемадзеяння, такія як: садзейнічанне ў падрыхтоўцы і павышэнні кваліфікацыі кадраў, у тым ліку шляхам накіравання ў навуковыя і адукацыйныя ўстановы; садзейнічанне ў правядзенні даследчых праверак; абмен вопытам работы і рознай інфармацыяй; арганізацыя рабочых сустрэч і кансультацый па актуальных пытаннях; правядзенне сумесных навуковых даследаванняў, навукова-практычных семінараў і канферэнцый і інш.

У рамках рэалізацыі Пагаднення станоўча вырашана пытанне аб магчымасці навучання супрацоўнікаў Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі ва ўстановах адукацыі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі і Інстытуце перападрыхтоўкі павышэння кваліфікацыі суддзяў, работнікаў пракуратуры, судоў і ўстаноў юстыцыі Беларускага дзяржаўнага універсітэта.

Узаемадзеянне органаў дасудовага вядзення Рэспублікі Беларусь, Рэспублікі Арменія і Расійскай Федэрацыі з'яўляецца прыярытэтным для Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.

У 2017-2018 гадах адбылося тры сумесныя пасяджэнні калегій Следчых камітэтаў Рэспублікі Арменія, Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі, на якіх разглядаліся розныя аспекты трохбаковага ўзаемадзеяння, асобныя тэарэтычныя і практычныя пытанні арганізацыі дасудовага вядзення па крымінальных справах.

Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь прадоўжана канструктыўнае ўзаемадзеянне з праваахоўнымі органамі замежных дзяржаў у сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці.

Па запрашэнні амерыканскага боку дэлегацыя Следчага камітэта на чале са Старшынёй у перыяд з 29 студзеня па 1 лютага 2018 года знаходзілася з рабочым візітам у Злучаных Штатах Амерыкі. У рамках візіту беларуская дэлегацыя наведала штаб-кватэру Федэральнага бюро расследаванняў ЗША і Акадэмію ведамства, размешчаную ў г. Куантыка.

Праведзены шэраг рабочых сустрэч з кіраўніцтвам ФБР ЗША, дасягнуты канкрэтныя дамоўленасці аб далейшым двухбаковым узаемадзеянні пры расследаванні злачынстваў, а таксама аб магчымасці навучання супрацоўнікаў Следчага камітэта на базе Акадэміі ФБР. Па выніках сустрэчы з намеснікам Дырэктара ФБР ЗША падпісаны Пратакол, у якім абодва бакі дакументальна замацавалі зацікаўленасць двух ведамстваў у заключэнні паўнацэннага міждзяржаўнага дагавора аб прававой дапамозе па крымінальных справах, які прызваны стаць асноватворным дакументам двухбаковага супрацоўніцтва ў крымінальна-прававой сферы.

У развіццё дасягнутых дамоўленасцей прадстаўнікі ФБР ЗША двойчы (у сакавіку і чэрвені 2018 года) наведалі цэнтральны апарат Следчага камітэта, дзе абмеркавалі актуальную праблематыку барацьбы з міжнароднай злачыннасцю, некаторыя аспекты ўзаемадзеяння пры расследаванні шэрагу крымінальных спраў у сферы высокіх тэхналогій.

Па запрашэнні амерыканскіх калег прадстаўнікі галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта на пастаяннай аснове праходзяць стажыроўкі на базе Нацыянальнага цэнтра па барацьбе з кіберзлачынствамі і падрыхтоўцы кадраў, размешчанага ў г. Пітсбургу.

У мэтах павышэння эфектыўнасці процідзеяння злачыннасці, у тым ліку транснацыянальнай, Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь будзе прадоўжана работа па ўстанаўленні рабочых, дзелавых кантактаў з праваахоўнымі органамі замежных дзяржаў.