Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Міжнароднае супрацоўніцтва

Следчы камітэт Беларусі ажыццяўляе сумесную аперацыю з ФБР

20.04.2016
У ходзе сумеснай аперацыі ўпраўлення па расследаванні злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі і інтэлектуальнай уласнасці галоўнага следчага ўпраўлення Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь і Упраўлення «К» Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь спынена злачынная дзейнасць міжнароднай групы, у склад якой уваходзілі і грамадзяне Рэспублікі Беларусь.

Праваахоўнымі органамі вызначана, што ўдзельнікі злачыннай групы на працягненні некалькіх апошніх гадоў з выкарыстаннем шкоднага праграмнага забеспячэння завалодвалі рэквізітамі банкаўскіх рахункаў розных кампаній. Так, з рахунку буйнай амерыканскай кампаніі групай было выкрадзена 1 мільён 350 тысяч долараў ЗША. У далейшым злачынная група спрабавала легалізаваць украдзеныя грошы пры дапамозе спецыяльна створаных для гэтых мэт фіктыўных кампаній, зарэгістраваных у Беларусі, Кітаі, Бангладэш і іншых краінах.

У Мінску затрыманы два актыўных удзельніка злачыннай групы - жыхары горада, 1981 і 1974 гадоў нараджэння. Следствам у іх праведзены вобыскі, забраны прадметы і дакументы, якія пацвярджаюць датычнасць да работы ў складзе міжнароднай злачыннай групы. Дзеянні затрыманых кваліфікаваны па ч.4 арт.212 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Залогам паспяховага завяршэння аперацыі па ўстанаўленню і затрыманню падазроных асоб паслужылі прафесійныя сумесныя дзеянні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь, Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь і Федэральнага бюро расследаванняў ЗША.

Праводзіцца расследаванне.