Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

ДТЗ з удзелам лесавоза ў Ружанах: расследаванне завершана

27.08.2019
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб перакульванні лесавоза ў Пружанскім раёне.

Па дадзеных следства, раніцай 17 лютага 2019 года 63-гадовы вадзіцель аўтамабіля МАЗ з прычэпам у адным з лясніцтваў Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці ажыццяўляў пагрузку сартыменту лесу на замацаваны за ім аўтамабіль. Падчас загрузкі мужчына неналежна ўвязаў груз, выкарыстоўваючы толькі два крапежныя тросы замест належных шасці. Далей вадзіцель накіраваўся па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання ў напрамку г.п. Ружаны да месца разгрузкі ў горадзе Івацэвічы. 

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, каля 12 гадзін 40 хвілін, праязджаючы па вул. Косаўскай у Ружанах, вадзіцель не падлічыў асаблівасці і стан транспартнага сродку, груза, які перавозіўся ім, на закругленні ўчастка дарогі скарыстаўся няправільнымі прыёмамі кіравання аўтамабілем. Гэта прывяло да перакульвання прычэпа і роскіду бярвён на абочыну, дзе рухаліся дзве жанчыны з каляскай. 

Па дадзеных сродку навігацыі, устаноўленага ў аўтамабілі, хуткасць аўтапоезда ў момант здарэння складала 50 км/г пры максімальна дапусцімай на дадзеным участку дарогі не больш за 40 км/г. У ходзе правядзення аўтатэхнічнай экспертызы вызначана, што хуткасць, дастатковая па ўмовах перакульвання дадзенага транспартнага сродку, складае 47,8 км/г. 

У выніку дарожна-транспартнага здарэння дзяўчынка і яе бабуля ад атрыманых траўм загінулі, а маці дзіцяці прычынены цялесныя пашкоджанні.

Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, зафіксаваны следавы малюнак. Да матэрыялаў крымінальнай справы дададзены заключэнні судова-медыцынскіх, аўтатэхнічных і іншых экспертыз, якія праводзілі супрацоўнікі ДКСЭ.

Па версіі следства, менавіта перавышэнне хуткасці руху ў сукупнасці з неналежнымі распалажэннем і мацаваннем груза знаходзіцца ў прычыннай сувязі з учыненым дарожна-транспартным здарэннем і наступствамі, якія надыйшлі: смерцю дзвюх асоб і прычыненнем цялесных пашкоджанняў адной асобе.

Мужчыну прад'яўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правіл дарожнага руху і эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам, якое выклікала па неасцярожнасці смерць дзвюх асоб і прычыненне менш цяжкага і цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. На час следства да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Віну мужчына прызнаў у поўным аб'ёме, раскаяўся.

Крымінальная справа перададзена пракурору для напрамку ў суд.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю