Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчы камітэт высвятляе асобы каардынатараў масавых беспарадкаў у Мінску

13.08.2020
Следчы камітэт працягвае расследаванне крымінальных спраў аб масавых беспарадках і гвалце ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, якія адбыліся сёлета 9 жніўня ў сталіцы.

Па дадзеных следства, масавыя беспарадкі ў краіне не адбываліся спантанна - каардынавалі дзеянні грамадзян і кіравалі імі спецыяльна навучаныя асобы.

У ходзе вывучэння запісаў з камер відэаназірання следчыя прыйшлі да высновы, што каардынатары прафесійна арганізоўвалі натоўп і заклікалі грамадзян да актыўных дзеянняў. Акрамя таго, у натоўпе былі правакатары, якія падбухторвалі ўдзельнікаў да гвалту ў дачыненні да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў, правакуючы такім чынам прыняцце сілавых мер, а самі падчас такіх дзеянняў ад месцаў сутыкненняў грамадзян з супрацоўнікамі АМАП адыходзілі.

Следчы камітэт звяртаецца да відавочцаў дадзеных падзей. Калі ў вас маюцца відэазапісы або фатаграфіі дадзеных асоб, а таксама калі вы валодаеце важнай для следства інфармацыяй пра асобы правакатараў і каардынатараў - просьба паведаміць пра гэта ў аператыўна-дзяжурную службу ўпраўлення Следчага камітэта па горадзе Мінску.

Толькі разам мы зможам спыніць масавыя беспарадкі, забяспечыць бяспеку кожнага і вярнуць спакой у роднай краіне.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю