Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчыя высвятляюць абставіны збіцця чатырохгадовага дзіцяці ў Зэльвенскім раёне

21.10.2019
Упраўленнем Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да 25-гадовага жыхара Зэльвенскага раёна.

Па дадзеных следства, 18 кастрычніка каля 23.30 у міліцыю паступіла паведамленне з установы аховы здароўя аб тым, што да іх у несвядомым стане дастаўлена чатырохгадовая дзяўчынка з множнымі пашкоджаннямі.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, у той жа дзень каля 20.00 бацька падвергнуў дзіцяці збіццю за тое, што яно яго не паслухалася. Мужчына стаў трэсці дзяўчынку, наносіць ўдары рукамі і нагамі, кідаў яе, пасля чаго яна страціла прытомнасць. Спалохаўшыся, мужчына выклікаў экстранныя службы, да прыезду медыкаў сам спрабаваў аказаць ёй дапамогу. Дзяўчынка была шпіталізаваная ў рэанімацыйнае аддзяленне, аднак вечарам 20 кастрычніка яна памерла, не прыходзячы ў прытомнасць.

Бацька дзіцяці затрыманы па падазрэнні ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага арт. 14 і п. 2 ч. 2 арт. 139 (замах на забойства заведама малалетняй асобы) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Устаноўлена, што дзяўчынка знаходзіліся на апецы бацькі разам з сястрой, 2016 года нараджэння. Яна перададзена органам апекі і накіравана ва ўстанову аховы здароўя, на целе дзіцяці таксама выяўленыя цялесныя пашкоджанні.

Дзеці раней ужо канфіскоўваліся з сям'і, так як знаходзіліся ў сацыяльна-небяспечным становішчы, але ўвосень 2018 года былі вернутыя. Іх маці пазбаўлена бацькоўскіх правоў.

З удзелам падазраванага і яго сужыцелькі праведзены праверкі паказанняў на месцы. Следчым дапытаныя сведкі, прызначаны шэраг экспертыз. Праводзяцца следчыя і іншыя працэсуальныя дзеянні, па выніках якіх будзе дадзена канчатковая прававая ацэнка дзеянням мужчыны. Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю