Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчым камітэтам завершана расследаванне справы аб распаўсюджванні парнаграфіі

01.07.2019
Галоўным следчым ўправленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб вырабе і распаўсюджванні матэрыялаў парнаграфічнага характару. 

Як перадавалася раней, супрацоўнікамі галоўнага упраўлення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі ў выніку праверкі звестак, перададзеных украінскімі калегамі, вызначана датычнасць да вырабу, рэкламавання і распаўсюджвання парнаграфічных матэрыялаў з адлюстраваннем малалетніх 40-гадовага мінчаніна, кіраўніка аддзела адной са сталічных арганізацый.

У ходзе расследавання крымінальнай справы вызначана, што з 2012 года мужчына неаднаразова вырабляў і распаўсюджваў парнаграфічныя фота- і відэаматэрыялы з дапамогай інтэрнэту. Па інфармацыі следства, абвінавачваемы з 2007 года рэгулярна наведваў зачыненыя інтэрнэт-форумы, якія спецыялізуюцца на продажы незаконнага кантэнту, у тым ліку дзіцячай парнаграфіі.

Таксама мужчына займаўся стварэннем сцэнарыяў парнаграфічных фільмаў. Па гэтых сцэнарыях сямейная пара з Украіны з 2016 года вырабляла фотаздымкі і відэаролікі з удзелам сваёй малалетняй дачкі, якой на момант затрымання сужэнцаў у 2018 годзе было пяць гадоў. У далейшым адзнятыя фота- і відэаматэрыялы размяшчаліся на спецыялізаваных сайтах з мэтай іх продажу.

Для забеспячэння канспірацыі пры разліках абвінавачваны выкарыстоўваў крыптавалюту. У выніку проціпраўных дзеянняў мужчынам атрыманы незаконны даход у памеры не менш за 6600 рублёў у эквіваленце.

Следчымі прааналізавана змесціва камп'ютэрнай тэхнікі і электронных носьбітаў інфармацыі, забраных у ходзе вобыску па месцы жыхарства абвінавачванага. Нягледзячы на прынятыя мужчынам меры па знішчэнні слядоў злачыннай дзейнасці, у ходзе расследавання атрыманы неабходныя доказы, якія пацвярджаюць яго датычнасць да ўчынення проціпраўных дзеянняў.

У рамках расследавання следчыя ўзаемадзейнічалі з праваахоўнікамі з Украіны і Аўстраліі. Першасная інфармацыя аўстралійскіх калег і стала падставай для выяўлення шэрага вырабляльнікаў дзіцячай парнаграфіі па ўсім свеце.

Спецыялістамі ДКСЭ у рамках расследавання крымінальнай справы праведзены шэраг даследаванняў, у тым ліку псіхалага-псіхіятрычная і сексалагічная экспертызы. Згодна з іх заключэннямі мужчына псіхічнымі расстройствамі не пакутуе, ён мог усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў.

Дзеянні абвінавачванага кваліфікаваны па ч. 2 арт. 343 (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў), ч. 3 арт. 343-1 (выраб і распаўсюджванне парнаграфічных матэрыялаў з адлюстраваннямі непаўналетняга і малалетняга) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Крымінальная справа перададзена пракурору для напрамку ў суд.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю