Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Следчым камітэтам завершана расследаванне справы аб вывазе беларусак для занятку прастытуцыяй

12.02.2020
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб вывазе за мяжу грамадзянак Беларусі для занятку прастытуцыяй, распачатай па матэрыялах галоўнага ўпраўлення па наркакантролі і супрацьдзеянні гандлю людзьмі МУС Беларусі.

Згодна з матэрыяламі крымінальнай справы, 25-гадовая ўраджэнка Ліды дзейнічала па папярэдняй змове ў групе з 31-гадовым грамадзянінам Турэцкай Рэспублікі і іншымі нявызначанымі грамадзянамі дадзенай краіны. У перыяд з 2017 года па май 2018 года абвінавачаная знаходзіла з дапамогай розных інтэрнэт-рэсурсаў кантакты жанчын, паведамляла ім пра магчымасць прыехаць у Турцыю і атрымліваць узнагароду за занятак прастытуцыяй. Атрымаўшы згоду, перадавала іх пашпартныя дадзеныя саўдзельніку для набыцця авіябілетаў. Такім чынам быў арганізаваны выезд чатырох беларусак. Пры гэтым, паводле дадзеных следства, абяцанні, дадзеныя ім, па ўмовах пражывання і памеры ўзнагароджання не выконваліся.

Яшчэ ў двух выпадках давесці свой намер да канца не ўдалося па незалежных ад абвінавачванай абставінах. У першым выпадку жанчыне, якая пагадзілася, пагранічнымі і праваахоўнымі органамі Турэцкай Рэспублікі было адмоўлена ва ўездзе ў сувязі з дзеяннем раней накладзенай забароны. У другім - абвінавачаная была затрыманая супрацоўнікамі міліцыі ў маі 2018 года ў аэрапорце падчас спробы выляцець з краіны з чарговай жанчынай. 

У ходзе расследавання праведзены комплекс следчых і іншых працэсуальных дзеянняў. У тым ліку для высвятлення ўсіх абставінаў супрацьпраўнай дзейнасці, накіроўваліся даручэнні аб аказанні прававой дапамогі ў кампетэнтныя ўстановы юстыцыі Турэцкай Рэспублікі, Расійскай Федэрацыі і ЗША. Праведзены допыты, вывучана змесціва мабільных прылад жанчыны і яе акаўнтаў на розных інтэрнэт-рэсурсах.

Дзеянні абвінавачанай кваліфікаваныя следчымі па ч. 14 ч. 2 арт. 171 і ч. 2 арт. 171 (арганізацыя і выкарыстанне занятку прастытуцыяй, спалучаныя з вывазам за межы дзяржавы асобы для заняцця прастытуцыяй) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Жанчына віну прызнала ў поўным аб'ёме, раскаялася ў зробленым і супрацоўнічала са следствам. Ужытая да яе мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту ў ходзе папярэдняга следства зменена на падпіску аб нявыездзе і належных паводзінах.

Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.

У цяперашні час матэрыялы крымінальнай справы аб здзяйсненні супрацьпраўных дзеянняў грамадзянінам Турцыі і іншымі нявызначанымі ўдзельнікамі групы выдзелены ў асобную вытворчасць.

Акрамя таго, следчымі атрыманы звесткі аб тым, што ў дачыненні да мужчыны, якога абвінавачаная паказвала ў допытах як саўдзельніка здзяйснення супрацьпраўных дзеянняў, пракуратурай Стамбула распачыналася крымінальная справа і ініцыяваўся крымінальны пераслед.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю