Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Смяротнае ДТЗ на МКАД з удзелам аўтапоезда і пагрузчыка: расследаванне завершана

17.06.2019
Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта завершана расследаванне крымінальнай справы аб ДТЗ на МКАД, у выніку якога тры чалавекі загінулі.

Як перадавалася раней, раніцай 1 лютага на 13-ым кіламетры МКАД вадзіцель аўтапоезда Scania, рухаючыся ў крайняй правай паласе, сутыкнуўся з пагрузчыкам, які рухаўся спадарожна. Пасля ўдару пагрузчык выехаў праз бар'ернае агароджванне на паласу сустрэчнага руху, дзе здзейсніў сутыкненне з двума легкавымі аўтамабілямі – Mazda і Opel. Далей аўтамабіль Mazda ад удару адкінула на спадарожны легкавы аўтамабіль Citroen. У выніку ДТЗ вадзіцель і пасажыр Mazda загінулі на месцы здарэння, а яшчэ адзін пасажыр гэтага ж аўтамабіля быў дастаўлены ў бальніцу, дзе памёр.

Следча-аператыўнай групай з удзелам супрацоўнікаў ДАІ і экспертаў ДКСЭ праведзены агляд месца здарэння. Да матэрыялаў крымінальнай справы дададзены запісы відэарэгістратараў, заключэнні судова-медыцынскіх, аўтатэхнічных і іншых экспертыз.



Праведзены следчы эксперымент, у ходзе якога вызначана, што 47-гадовы вадзіцель аўтапоезда меў аб'ектыўную магчымасць пабачыць пагрузчык, які рухаўся ў спадарожным напрамку і адзначаны ўключанымі габарытнымі агнямі і пробліскавым маячком аранжавага колеру. У адпаведнасці з ПДР пры ўзнікненні перашкоды або небяспекі для руху вадзіцель абавязаны неадкладна прыняць меры да зніжэння хуткасці аж да прыпынку транспартнага сродку, аднак не зрабіў гэтага. 

Згодна заключэнню судова-медыцынскай экспертызы, вадзіцелю пагрузчыка прычынена траўма галавы. Зразу пасля сутыкнення ён страціў свядомасць і не мог прадухіліць выезд транспартнага сродку на паласу сустрэчнага руху.

Вадзіцелю грузавога аўтамабіля прад'яўлена абвінавачанне па ч. 3 арт. 317 (парушэнне правіл дарожнага руху, якое выклікала па неасцярожнасці смерць тры асоб) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах.

Крымінальная справа перададзена пракурору для напрамку ў суд.

Аддзел інфармацыі і сувязі з градмадскасцю