Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Магілёўскай вобласці непаўнагадовы абвінавачваецца ў здзяйсненні крадзяжу грашовых сродкаў з дапамогай мабільнага тэлефона

17.10.2019
Следчым упраўленнем УСК па Магілёўскай вобласці расследуецца крымінальная справа аб крадзяжы шляхам выкарыстання камп'ютарнай тэхнікі, узбуджаная ў дачыненні да непаўналетняга жыхара Мсціслава.

Па дадзеных следства, 17-гадовы падлетак на падставе праверкі працаздольнасці слота для сім-карты ў сваім тэлефоне, прасіў у выпадковых мінакоў альбо знаёмых сім-карту аператара сотавай сувязі. Пасля чаго, без ведама названых асоб, з дапамогай усталяванага на яго тэлефоне праграмнага забеспячэння падключаў на абаненцкі нумар электронны кашалёк, на якім знаходзіліся грашовыя сродкі ў суме 100 рублёў, якія прадстаўляюцца аператарам, і пераводзіў іх на падкантрольныя яму банкаўскія рахункі і абаненцкія нумары.

Падобныя дзеянні малады чалавек здзяйсняў на тэрыторыі Мсціслава, Магілёва і Мінска. Устаноўлена, што такім спосабам у перыяд з канца мая па канец верасня бягучага года ён перавёў не менш за 5 тысяч рублёў. Паведамленні аб утвораным абавязку прыходзілі пацярпелым праз месяц, і падлетак разлічваў, што пацярпелыя не ўспомняць абставіны перадачы яму сім-карты. Выкрадзеныя грошы непаўнагадовы марнаваў на асабістыя патрэбы, у тым ліку на стаўкі ў букмекерскіх канторах.

У цяперашні час па крымінальнай справе выяўлена 50 пацярпелых. У асноўным малады чалавек прасіў сім-карту ў малалетніх дзяцей і маладых дзяўчат.

Непаўналетняму прад'яўлена абвінавачванне па ч. 2 арт. 212 (крадзеж шляхам выкарыстання кампутарнай тэхнікі, спалучанае з несанкцыянаваным доступам да камп'ютэрнай інфармацыі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У дачыненні да падлетка прызначаная комплексная судовая псіхолага-псіхіятрычная экспертыза.

Каб пазбегнуць падобнага роду крадзяжоў, следчыя нагадваюць грамадзянам пра неабходнасць быць пільнымі і не перадаваць сім-карту сваёй мабільнай прылады трэцім асобам. Аператар мабільнай сувязі, згодна з пагадненнем аб выкарыстанні электроннага кашалька, адказнасці за падобнага роду крадзяжы не нясе і шкоду не пакрывае.

У следчых ёсць падставы меркаваць, што фактаў супрацьпраўнай дзейнасці непаўналетняга можа быць больш. У сувязі з гэтым звяртаемся да грамадзян, якія пацярпелі ад падобных дзеянняў маладога чалавека, паведаміць пра гэта па тэлефоне 8 (0222) 298-257.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Анастасія Лаўрыновіч