Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

У Маладзечне следчы пасля дзяжурства затрымаў рабаўніка магазіна

19.09.2019
Задача супрацоўнікаў СК — расследаваць злачынствы. Аднак нядаўні прыклад паказаў, што часам даводзіцца яшчэ і затрымліваць зламыснікаў. Следчы па АВС Маладзечанскага РАСК Аляксандр Крукоўскі, вяртаючыся дадому пасля дзяжурства, затрымаў мужчыну, які ўчыніў рабаванне ў адным з магазінаў горада.

Следчы зайшоў у гіпермаркет за пакупкамі. Расплачваючыся на касе, ён пабачыў, як міма прабег мужчына з бутэлькай гарэлкі ў руках. Аб тым, што здзейснена раскраданне, абвясціла сістэма абароны ад крадзяжоў. Аляксандр Пятровіч кінуўся ў пагоню. Неўзабаве ўцекача ўдалося дагнаць, а пасля — перадаць праваахоўнікам.

Падпалкоўнік юстыцыі расказаў, як удалося затрымаць злачынцу: "Прадавец крыкнула, што мужчына нешта ўкраў. Зрэагаваў у момант. Пакінуўшы прадукты на стужцы, я кінуўся за фігурантам. Калі выбег з магазіна, пабачыў, што зламыснік збіраўся знікнуць ва дварах. Падчас праследавання патрабаваў, каб ён спыніўся, кажучы аб болей сур'ёзнай адказнасці за спробу знікнуць. Прыкладна праз 150 метраў удалося яго дагнаць. З прымяненнем фізічнай сілы затрымаў яго і перадаў супрацоўнікам міліцыі".

Аляксандр Пятровіч кажа, што па законе не мог расследаваць гэтую справу, паколькі быў сведкам: "Выконваў свой абавязак. Калі не службовы, то грамадзянскі".

Нядаўна ў дачыненні да зламысніка пастаноўлены абвінаваўчы прыгавор: 3 месяца арышту і прымусовае лячэнне ад алкагалізму.


Арыгінал матэрыялу: https://www.sb.by/articles/v-molodechno-sledovatel-posle-dezhurstva-zaderzhal-grabitelya-magazina-.html