Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Віншаванне Старшыні Следчага камітэта Івана Наскевіча з Новым годам

31.12.2019
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Віншую вас з Новым годам і Калядамі!

Мы заўсёды сустракаем гэтыя дні з асаблівымі пачуццямі: надзеі і веры ў заўтрашні дзень. Чароўная атмасфера навагодніх святаў нясе ў кожны дом утульнасць, гармонію і цеплыню. Святло гэтых дзён застаецца ў душы кожнага з нас, грэючы ў складаныя хвіліны.

Новы год - час падводзіць вынікі, ацэньваць рэзультаты, глядзець у будучыню і будаваць смелыя планы. Ён абнаўляе не толькі даты ў календары, але і дае адлік новаму адрэзку жыцця, які трэба правесці ў гармоніі з самім сабой і з максімальнай аддачай для іншых людзей.

Следчы - асаблівая прафесія. Кожны дзень мы прысвячаем сябе ўсім тым складаным сітуацыям, у якіх нам прызначана разабрацца, тым злачынствам і крымінальных справам, якія расследуем. Хачу падзякаваць ўсім і кожнаму з вас за адданасць справе і дасягнутыя ў адыходзячым годзе вынікі ў службовай дзейнасці. Няхай у Новым годзе упэўненасць ва ўласных сілах, аптымізм, бесстароннасць і імкненне ісці да канца нават у самых складаных сітуацыях стануць магістральнымі напрамкамі ў справе ўрачыстасці закона і справядлівасці на карысць нашай краіны.

Шчыра спадзяюся, што надыходзячы 2020 год будзе крокам наперад і новым выклікам, які прыўнясе яшчэ больш канструктыву ў працу, згуртаванасці ў калектывы, падорыць невычэрпную энергію і шмат прыемных момантаў, якія надоўга запомняцца.

Ад усёй душы жадаю вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, міру, дабра і сямейнага дабрабыту!

З найлепшымі пажаданнямі,

Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
генерал-маёр юстыцыі
І.Д.Наскевіч