Алег Шандаровіч вызвалены з пасады начальніка ўпраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці і прызначаны першым намеснікам Старшыні Следчага камітэта. Адпаведны ўказ 11 снежня падпісаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка.
Яшчэ адным указам кіраўнік дзяржавы прызначыў Эдуарда Маліноўскага начальнікам упраўлення Следчага камітэта па Гродзенскай вобласці.