У Маскве дэлегацыя Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь на чале з начальнікам галоўнага ўпраулення лічбавага развіцця папярэдняга следства Андрэем Матолька прыняла ўдзел ва Усерасійскай нарадзе-семінары па пытаннях барацьбы з кіберзлачыннасцю.
Арганізатарам дадзенага мерапрыемства выступала Кіраванне арганізацыі барацьбы з проціпраўным выкарыстаннем інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій МУС Расіі. У нарадзе прынялі ўдзел болей за 300 супрацоўнікаў праваахоўнага блока з Беларусі і Расіі.
У рамках Усерасійскага семінара-нарады, які праходзіў у сценах Акадэміі кіравання МУС Расіі, ўдзельнікі абмяняліся вопытам процідзеяння кіберпагрозам, выяўлення і раскрыцця злачынстваў, якія ўчыняюцца з выкарыстаннем ІКТ.
Супрацоўнікі галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства цэнтральнага апарата Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь расказалі аб стане і дынаміцы кіберзлачыннасці ў нашай краіне, дзяліліся існуючым вопытам выяўлення і стрымання злачыннай дзейнасці фішінгавых скамм-груп і махлярскіх колл-цэнтраў.
У сваім выступленні Андрэй Матолька адзначыў, што схемы кіберзлачынстваў аднолькавыя як у Беларусі, так і ў Расіі, але з кожным годам яны становяцца ўсе складанейшыя.
«Злачынцы выкарыстоўваюць сродкі ананімізацыі и і дзейнічаюць з тэрыторыі замежных дзяржаў, выкарыстоўваючы магчымасці ІКТ», - сказаў Андрэй Фёдаравіч.
Следчы камітэт Рэспублікі Беларусь выяўляе проціпраўную дзейнасць арганізаваных транснацыянальных злачынных скамм-груп, якія выкарыстоўваюць адны і тыя ж інструменты ўчынення злачынстваў у дачыненні беларускіх і расійскіх грамадзян.
«Маштабны характар носіць злачынная дзейнасць махлярскіх колл-цэнтраў у дачыненні жыхароў Беларусі і Расіі. Пры гэтым, так званы работнікі колл-цэнтраў, якія дзейнічаюць з тэрыторыі Украіны і другіх сумежных краін, не абмяжоўваюцца крадзежом грашовых сродкаў, яны схіляюць пацярпелых здзяйсняць злачынствы супраць грамадскага парадку, якія часта носяць экстрэмісцкі характар», - акцэнтаваў начальнік галоўнага ўпраўлення лічбавага развіцця папярэдняга следства.
Таксама на мерапрыемстве закранулі яшчэ адну вострую праблему – хакерскія атакі на інфармацыйную структуру дзяржаўных органаў і арганізацый Расіі і Беларусі. Андрэй Матолька перакананы, што ў сённяшніх рэаліях эфектыўна процістаяць дадзеным злачынствам магчыма пры ўмове аб'яднання сумесных намаганняў праваахоўных органаў, органаў улады і кіравання як унутры двух краін, так і ў рамках Саюзнай дзяржавы.
У рамках мерапрыемства расійскія калегі праявілі зацікаўленасць да беларускага вопыту барацьбы з кіберзлачыннасцю і дамовіліся аб далейшым канструктыўным узаемадзеянні.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю