Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Беражыце дзяцей! Агляд здарэнняў, у якіх пацярпелі непаўналетнія

07.08.2018
Шэраг няшчасных выпадкаў з удзелам дзяцей адбыўся на мінулым тыдні. У невялікім аглядзе мы спынімся на некаторых з іх.

Так, у Горках (Магілёўская вобласць) з хімічнымі апёкамі паражніны рота і стрававода было шпіталізавана аднагадовае дзіця. Устаноўлена, што 31 ліпеня бацькі хлопчыка праводзілі чыстку каналізацыйных труб з выкарыстаннем кіслаты, якая знаходзілася ў пластыкавай бутэльцы ад газаванага напою. Пасля гэтага, 5 жніўня, займаючыся бытавымі справамі, бабуля дзіцяці пачула рэзкі плач і ўбачыла ў яго руках пустую вышэйпаказаную бутэльку.

У г.п.Рось Ваўкавыскага раёна 11-гадовы хлопчык разам з іншымі дзецьмі гуляў на мануменце, усталяваным на тэрыторыі пасёлка. У нейкі момант ён, знаходзячыся на вышыні 2,5 метра, адчуў недамаганне, страціў раўнавагу і ўпаў, атрымаўшы траўмы рознай ступені цяжкасці.

Таксама, 4 жніўня ў Белаазёрску (Брэсцкая вобласць) з акна трэцяга паверха жылога дома выпала 4-гадовая дзяўчынка. Па дадзеных следства, яна, знаходзячыся без нагляду бацькоў, забралася на падваконнік адкрытага акна, абаперлася на маскітную сетку, разам з якой і выпала з акна на травяністае пакрыццё каля дома, у выніку чаго атрымала шматлікія траўмы.

Па ўсіх вышэйпаказаных фактах праводзяцца праверкі, высвятляюцца прычыны і ўмовы, якія спрыялі няшчасным выпадкам.

Следчыя ў чарговы раз звяртаюць увагу бацькоў:
  • недапушчальна захоўванне вадкасцяў, якія прадстаўляюць небяспеку, у даступных для дзяцей месцах;
  • варта абмежаваць доступ дзяцей да электрычных бытавых прыбораў, да адкрытых крыніцаў падвышанай тэмпературы і агню;
  • нельга пакідаць дзяцей адных у памяшканнях з адкрытымі вокнамі.

#берегитедетей