Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Брэсцкія следчыя шукаюць пацярпелых ад ашуканскіх дзеянняў

24.11.2018
УСК па Брэсцкай вобласці расследуецца шматэпізодная справа аб махлярстве.

Па дадзеных следства, 30-гадовы жыхар Брэста, у перыяд з чэрвеня 2017 года па ліпень 2018 года, атрымліваў ад грамадзян грашовыя сродкі ў якасці перадаплаты за выкананне паслуг па добраўпарадкаванню зямельных участкаў і кладцы тратуарнай пліткі. Атрымаўшы грошы, у шэрагу выпадкаў узятыя на сябе абавязацельствы мужчына ў поўным аб'ёме не выконваў.

У цяперашні час следствам устаноўлена 15 эпізодаў   супрацьпраўных дзеянняў абвінавачанага, у выніку здзяйснення якіх ён прычыніў шкоду пацярпелым на агульную суму звыш за 26 тысяч рублёў. Аднак не выключана, што такіх выпадкаў больш.

Мужчыну прад'яўлена абвінавачванне па ч.4 арт.209 (махлярства, здзейсненае ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да яго ўжытая мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. Раней абвінавачаны быў судзімы таксама за махлярства.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.


Следства просіць асоб, якія пацярпелі ад супрацьпраўных дзеянняў брэстаўчаніна, а таксама асоб, якім ён выконваў якія-небудзь працы, нават у выпадку поўнага выканання абавязацельстваў і разліку за іх, паведаміць пра гэта па тэлефонах: 8 (0162) 27 37 93, 8 (029 ) 721 14 92.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці
Дзмітрый Іванюк