Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Будучы следчы

22.10.2024
Праз тры гады на службу ў Шумілінскі раённы аддзел Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь прыйдзе малады спецыяліст – лейтэнант Аляксей Саманцоў. Сёння ён курсант другога курса следча-экспертнага факультэта Акадэміі Міністэрства ўнутраных спраў.

Выпускнік Шумілінскай СШ №2 Аляксей Саманцоў доўга не мог вызначыцца, кім ён хоча стаць. Усё змяніла адна экскурсія. «Добра памятаю, як у пачатку навучальнага года наш выпускны клас запрасілі на экскурсію ў райаддзел Следчага камітэта, – расказвае Аляксей. – Мы пазнаёміліся са следчымі, пабачылі ўмовы работы, паспрабавалі сябе ў ролі экспертаў.  Прыйшоўшы дадому, вырашыў перагледзець фільм пра Шэрлака Холмса».

Ужо праз тыдзень Аляксей Саманцоў быў у кабінеце начальніка РАСК Яўгена Іванова, які ў падрабязнасцях расказаў пра тое, як стаць следчым.  «Для мяне вялікім плюсам стала і тое, што заключыў мэтавы кантракт, – дадае хлопец. – Я дакладна ведаю, што пасля заканчэння акадэміі буду служыць у Шуміліне. На маю думку, першае месца работы на малой радзіме – гэта выдатна».

Аляксей Саманцоў зараз з усмешкай успамінае мінулагодні курс маладога байца, а тады зусім не да смеху было. «Такія моманты павінны быць, – перакананы курсант. – Не можа ўсё лёгка давацца».

Першы курс праляцеў як адно імгненне. Аляксею Саманцову складана выдзеліць, што найбольш цікавым было. Успамінае стрэльбы з пісталета, якія былі тройчы на тыдзень, трэніроўкі па баявым самба, заняткі па правазнаўстве, як правільна весці допыт.

Жывуць курсанты-першакурснікі ў казарме, праўда, казармай гэта складана назваць – звычайны студэнцкі інтэрнат, праўда, з днявальным і агульнымі пад'ёмам а шостай раніцы і адбоем а дзясятай вечара. «Пасля шасці вечара ў нас вольны час. Можна спакойна выйсці ў горад, – расказвае Аляксей. –  Няма абмежаванняў наконт тэлефона, а вось падчас заняткаў ім карыстацца забаронена. У 20.00 павінен быць у казарме».

Пасля першага курса курсантаў чакала першая практыка. Аляксей Саманцоў праходзіў яе ў Цэнтральным (г. Мінска) раённым аддзеле Следчага камітэта.  «Вопытныя следчыя дзяліліся нюансамі работы. Мы адчувалі, што тэорыя і практыка на факультэце ідуць разам, – заўважыў курсант. – А гэта вельмі важна для следчых».