Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Дарожна-транспартнае здарэнне ў Камянецкім раёне: адзін чалавек загінуў, яшчэ шэсць пацярпелі. Узбуджана крымінальная справа

14.05.2018
УСК па Брэсцкай вобласці высвятляюцца абставіны ДТЗ у Камянецкім раёне, у выніку якога пацярпелі шэсць падлеткаў і яшчэ адзін загінуў.

Па дадзеных следства раніцай 13 мая 2018 года грамадзянін Украіны, 1976 года нараджэння, кіруючы аўтамабілем Renault Master, рухаўся па аўтадарозе Р-98 «Пясчатка-Камянец-Шарашова-Свіслач» і дапусціў сутыкненне з пагрузчыкам «Амкадор 332С01», што рухаўся ў спадарожным напрамку і якім кіраваў жыхар Камянецкага раёна, 1970 года нараджэння.

У выніку здарэння шэсць пасажыраў аўтамабіля Renault, грамадзяне Украіны ва ўзросце 13-15 гадоў, атрымалі цялесныя пашкоджанні рознай ступені цяжкасці і шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя, двое з іх знаходзяцца ў цяжкім стане. Яшчэ адзін пасажыр - 12-гадовы грамадзянін Украіны - памёр ад атрыманых траўмаў на месцы здарэння. Вадзіцелі транспартных сродкаў не пацярпелі.

Следча-аператыўнай групай праведзены агляд месца здарэння, зафіксавана следавая абстаноўка з мэтай высвятлення механізму ДТЗ. 

Устаноўлена, што дадзены аўтамабіль быў адным з чатырох транспартных сродкаў, што перавозілі дадому ва Украіну падлеткаў, якія ўдзельнічалі ў спартыўных спаборніцтвах у Польшчы. Тры іншых мікрааўтобуса абагналі гэты ж пагрузчык раней без здарэнняў, пра што сведчаць паказанні пасажыраў гэтых транспартных сродкаў. Па версіі следства, кіроўца Renault праявіў няўважлівасць да дарожнай сітуацыі і не паспеў адысці ад сутыкнення.

Дзеянні кіроўцы Renault кваліфікаваныя следствам па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Кіроўца затрыманы, вырашаецца пытанне аб ужыванні да яго меры стрымання.

У рамках расследавання крымінальнай справы дапытваюцца сведкі і відавочцы, назначаны шэраг экспертыз, у тым ліку для вызначэння тэхнічнага стану транспартных сродкаў.