Напярэдадні першага юбілею Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь па запрашэнні беларускага боку ў Мінск прыбылі дэлегацыі Следчых камітэтаў Рэспублікі Арменія і Расійскай Федэрацыі, узначаленыя кіраўнікамі ведамстваў – Агванам Аўсепянам і Аляксандрам Бастрыкіным.
І калі расійскія калегі ўжо не першым разам прыбываюць у нашу сталіцу па працоўных пытаннях, то сустрэча прадстаўнікоў Следчых камітэтаў Арменіі і Беларусі адбудзецца ўпершыню. Пры гэтым, варта адзначыць, што працоўныя кантакты з калегамі былі наладжаны адразу ж пасля ўтварэння ў 2014 годзе ў Арменіі Следчага камітэта.
У рамках праграмы візіту адбудзецца трохбаковая сустрэча расійскай і армянскай дэлегацый з кіраўніцтвам следчага ведамства Беларусі, падчас якой запланавана абмеркаванне актуальных пытанняў супрацоўніцтва ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці.
Апроч таго, падчас візіту замежныя госці наведаюць Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны, а таксама возьмуць удзел ва ўрачыстых мерапрыемствах, прысвечаных пятай гадавіне ўтварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь.