Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта прынята да сваёй вытворчасці крымінальная справа, узбуджаная па ч. 2 арт. 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да вадзіцеля аўтамабіля ЗІЛ.
Як перадавалася раней, 2 снежня каля 17 гадзін на рэгуляваным пешаходным пераходзе насуцпраць будынка па праспекце Пераможцаў, 69 аўтамабіль ЗІЛ здзейсніў наезд на групу людзей. У выніку выпадку загінула 11-гадовая дзяўчынка. Яшчэ чатыры чалавекі пацяреплі, іх жыцці нічога не пагражае.
Вызначана, што 55-гадовы мужчына кіраваў аўтамабілем, які не прайшоў дзяржаўны тэхнічны агляд. У апошні раз дыягностыка ЗІЛа была праведзена спецыялістамі РУСП «Белтэхагляд» у 2015 годзе.
Акрамя таго, вадзіцель ЗІЛА па гэтай прычыне быў аштрафаваны ў жніўні 2017 года на падставе ч. 5 арт. 18.12 КаАП Рэспублікі Беларусь.
У цяперашні час праводзяцца допыты сведак. Таксама ажыццяўляецца работа па аднаўленні карціны адбытага, высвятляецца наяўнасць відэазапісаў аварыі.
Да затрыманага мужчыны прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю