Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

ДТЗ у Іванаўскім раёне, у выніку якога пацярпелі дзве школьніцы: распачата крымінальная справа

17.07.2018
Следчыя высвятляюць абставіны дарожна-транспартнага здарэння з цяжкімі наступствамі.

Па дадзеных следства, 12 ліпеня 2018 году прыблізна ў 12 гадзін 30 хвілін, жыхар Іванаўскага раёна, 1985 года нараджэння, кіраваў аўтамабілем «Мэрсэдэс-Бенц» і рухаўся па вул. Партызанскай ў аг. Сачыўкі Іванаўскага раёна.

У гэты час кіроўца, выконваючы абгон трактара, які рухаўся адначасова, здзейсніў наезд на двух школьніц, 2011 і 2012 гадоў нараджэння, якія перабягалі праезную частку.

У выніку здарэння дзецям былі нанесены цялесныя пашкоджанні, з якімі яны шпіталізаваны.

Іванаўскім РАСК у дачыненні да мужчыны распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 317 (парушэнне правілаў дарожнага руху, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Следчымі праведзены агляды, дапытаны падазраваны, устаноўлены і дапытаны сведкі, прызначаны неабходныя экспертныя даследаванні. Усе абставіны здарэння, а таксама прычыны і ўмовы, якія яму спрыялі, устанаўліваюцца.

УСК па Брэсцкай вобласці нагадвае: вучыце дзяцей правілам дарожнага руху і бяспечных паводзін паблізу праезнай часткі. Кантралюйце месцазнаходжанне і паводзіны сваіх дзяцей, каб пазбегнуць трагедыі.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці
Дзмітрый Іванюк