Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

ДТЗ у Іванаўскім раёне, у выніку якога загінуў матацыкліст: распачата крымінальная справа

12.06.2018
Следчыя высвятляюць абставіны дарожна-транспартнага здарэння, у выніку якога загінуў матацыкліст.

Па дадзеных следства, 8 чэрвеня 2018 году прыблізна ў 20 гадзін 15 хвілін, жыхарка а.г. Моталь, 1969 года нараджэння, рухалася на аўтамабілі «Фольксваген Пасат» па вул. Варашылава ў паказаным аграгарадку. На пазначаным перакрыжаванні жанчына ажыццяўляла паварот налева.

У гэты час у сустрэчным напрамку на матацыкле «Ямаха» рухаўся жыхар аднаго з сельскіх населеных пунктаў раёна і здзейсніў сутыкненне з аўтамабілем «Фольксваген».

У выніку ДТЗ кіроўцу матацыкла былі нанесены цялесныя пашкоджанні, ад якіх ён памёр на месцы здарэння.

Іванаўскім РАСК у дачыненні да жанчыны распачата крымінальная справа па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Следчымі праведзены агляд месца ДТЗ, устаноўлены і дапытаныя сведкі, прызначаныя неабходныя экспертныя даследаванні.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці
Дзмітрый Іванюк