Пастаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта высвятляюцца абставіны дарожна-транспартнага здарэння, якое мела месца недалёка ад вёскі Муляры.
Вызначана, што днём 14 верасня 52-гадовы мужчына, кіруючы ў стане алкагольнага ап'янення легкавым аўтамабілем «ВАЗ 2103», рухаўся па аўтадарозе паміж вёскамі Янкі і Муляры Пастаўскага раёна. Каля 17 гадзін не здолеў з кіраваннем транспартнага сродку і зрабіў наезд на гужавую павозку, якая рухалася ў спадарожным напрамку. Пасля чаго кіраваны ім аўтамабіль перакуліўся.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння 39-гадовы пасажыр гужавой павозкі атрымаў цялесныя пашкоджанні, з якімі ён шпіталізаваны ў медыцынскую ўстанову. Вадзіцель аўтамабіля «ВАЗ 2103» таксама быў шпіталізаваны, аднак праз два дня быў выпісаны з медыцынскай установы.
У дачыненні да вадзіцеля аўтамабіля «ВАЗ 2103» узбуджана крымінальная справа па частцы 4 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правіл дарожнага руху або эксплуатацыі транспартных сродкаў асобай, якая кіруе транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, якое выклікала па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання).
Следча-аператыўнай групай агледжана месца здарэння, следчыя прызначылі судова-медыцынскую і аўтатэхнічную экспертызы, дапытваюць сведак, высвятляюць абставіны аварыі.
З мэтай устанаўлення ўсіх абставін здарэння, а таксама сведак і відавочцаў ДТЗ, следчыя звяртаюцца з просьбай да грамадзян, якія валодаюць адпаведнай інфармацыяй, паведаміць аб гэтым па тэлефоне аператыўна-дзяжурнай службы УСК па Віцебскай вобласці +375(33) 399-80-44 (кругласутачна).
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю
Фатаграфіі дадзены УГКСЭ па Віцебскай вобласці