Следчым упраўленнем УСК па Брэсцкай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы аб ДТЗ, што пацягнула прычыненне цялесных пашкоджанняў дзіцяці.
Папярэднім расследаваннем устаноўлена, што 20 красавіка бягучага года, прыкладна ў 13 гадзін, 44-гадовы жыхар Пінска кіраваў аўтамабілем «Опель Астра», на якім рухаўся па вул. Брэсцкай ў г. Пінску.
У паказаны час, пры павароце направа на рэгуляваным перакрыжаванні на зялёны сігнал святлафора, кіроўца не ўлічыў, што дазвалялны сігнал святлафора адначасова быў уключаны і для пешаходаў, якія перасякалі праезную частку па пераходзе. Мужчына, павярнуўшы, працягнуў рух, у выніку чаго здзейсніў наезд на пешахода, 2006 года нараджэння.
У выніку дарожна-транспартнага здарэння малалетняму пешаходу былі нанесены цялесныя пашкоджанні, якія адносяцца да катэгорыі цяжкіх.
Дзеянні кіроўцы кваліфікаваныя следствам па ч.2 арт.317 (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам, што пацягнула па неасцярожнасці прычыненне цяжкага цялеснага пашкоджання) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Да абвінавачанага прыменена мера стрымання ў выглядзе падпіскі аб нявыездзе і належных паводзінах. Раней мужчына не судзімы. Ён прызнаў сваю віну ў поўным аб'ёме і пры допыце патлумачыў, што прычынай ДТЗ стала яго асабістая няўважлівасць.
Вынікам прынятых у рамках расследавання крымінальнай справы мер па прафілактыцы ДТЗ, у тым ліку з удзелам непаўналетніх, стала змена фаз працы святлафора на паказаным скрыжаванні, што забяспечыць пачарговы рух транспартных сродкаў і пешаходаў.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Брэсцкай вобласці
Дзмітрый Іванюк