Галоўным следчым упраўленнем Следчага камітэта Беларусі працягваецца расследаванне крымінальнай справы аб трагедыі ў сярэдняй школе №2 горада Стоўбцы.
Як перадавалася раней, 11 лютага цяперашняга года 15-гадовы падлетак ударыў нажом 50-гадовую настаўніцу і 17-гадовага вучня, якія памерлі на месцы здарэння. Акрамя таго, хлопец нанёс удары нажом двум аднакласнікам, якія былі шпіталізаваны ва ўстанову аховы здароўя з траўмамі рознай ступені цяжару. Зараз школьнікі выпісаны з бальніцы, іх жыццю нічога не пагражае.
У ходзе расследавання крымінальнай справы следчымі праведзены агляды месца здаржння, дапытаны сведкі, вывучаны і дададзены да матэрыялаў крымінальнай справы запісы камер відэаназірання.
Згодна заключэнню комплекснай стацыянарнай псіхалага-псіхіятрычнай экспертызы, праведзенай ДКСЭ у дачыненні да падлетка, ён усведамляў злачынны характар сваіх дзеянняў і мог кіраваць імі.
Следчымі прад'яўлена абвінавачанне школьніку ва ўчыненні наступных злачынстваў:
• забойства дзвюх асоб з асобай жорсткасцю з хуліганскіх падахвочванняў (ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь);
• замах на забойства дзвюх асоб з асобай жорсткасцю з хуліганскіх падахвочванняў (ч. 1 арт. 14 ч. 2 арт. 139 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь).
Сваю віну ён прызнаў часткова. Да яго прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю