Сёння ў Мінску праходзіць міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Процідзеянне злачынствам з выкарыстаннем лічбавых актываў».
«Тэма сённяшняй размовы - процідзеянне ўчыненню злачынстваў з выкарыстаннем лічбавых актываў - вельмі актуальная. Звязана гэта з ростам кіберзлачынстваў, якія займаюць па розных ацэнках ад 20 працэнтаў да 25 працэнтаў у агульнай структуры злачыннасці на сённяшні дзень, - расказаў Дзмітрый Гара. -
Пры ўчыненні лічбавых злачынстваў выкарыстоўваюцца лічбавыя актывы, гэта крыптавалюта, электронныя грошы. Ва ўсіх сферах - гэта і фінансаванне тэрарызму, і карупцыя, і эканамічныя злачынствы. Зразумела, трэба ўдасканальваць метады процідзеяння кіберзлачыннасці і выкарыстанню лічбавых актываў у злачыннай дзейнасці».
Канферэнцыя аб'яднала ў Мінску прадстаўнікоў Следчага камітэта Беларусі і Расіі, МУС Расіі, Агенцтва Фінманіторынгу Казахстана, Генеральнай пракуратуры Узбекістана, Фінманіторынгу РФ.
«Меж у кіберзлачыннасці няма. Думаю, што сённяшняя міжнародная канферэнцыя будзе сур'ёзным крокам па ўдасканаленні нашай дзейнасці ў барацьбе са злачыннасцю», - дапоўніў Дзмітрый Гара.