«Сумесна з МУС былі выкрыты махлярскія кол-цэнтры, былі затрыманы каля 50 асоб. У сродках масавай інфармацыі гэта ўжо гучала. Мы працуем па такім напрамку. Але трэба сказаць, што асноўная маса злачынцаў працуе супраць грамадзян Беларусі з-за мяжы. Таму тут важна менавіта міжнароднае супрацоўніцтва, у тым ліку з Расіяй і іншымі краінамі СНД», - сказаў Дзмітрый Гара.
На жаль, канструктыўная работа з краінамі Захаду не складваецца, дадаў кіраўнік следчага ведамства: «Хоць адтуль таксама працуюць злачынцы на шкоду нашым грамадзянам». Разам з тым, адзначыў Дзмітрый Гара, работа з МУС і іншымі праваахоўнымі органамі вядзецца пастаянна.
Сёння ў Следчым камітэце пад старшынствам Дзмітрыя Гары праходзіць пасяджэнне калегіі з падвядзеннем вынікаў работы следчага ведамства за 2023 год. Удзел у калегіі таксама прымае дзяржаўны сакратар Савета бяспекі Аляксандр Вальфовіч.