Іван Наскевіч назначаны старшынёй Следчага камітэта. Такое рашэнне прыняў сёння Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка ў час нарады па пытаннях развіцця дзяржаўных органаў сістэмы забеспячэння нацыянальнай бяспекі Беларусі.
Раней Іван Наскевіч займаў пасаду пракурора Брэсцкай вобласці.
Наскевіч Іван Данілавіч нарадзіўся 25 сакавіка 1970 года ў в.Цераблічы Столінскага раёна Брэсцкай вобласці.
З 1988 па 1990 год праходзіў тэрміновую ваенную службу ва Узброеных Сілах СССР.
У 1995 годзе з адзнакай скончыў Украінскую дзяржаўную юрыдычную акадэмію па спецыяльнасці "правазнаўства".
З 1995 па 2015 год працаваў на розных пасадах у органах пракуратуры.
У 2006 годзе без адрыву ад службы атрымаў другую вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "эканаміст", скончыўшы з адзнакай Палескі дзяржаўны ўніверсітэт.
Арыгінал матэрыялу:
http://blr.belta.by/president/view/ivan-naskevich-naznachany-starshynej-sledchaga-kamiteta-40134-2015/