У Мінску 15 лістапада адыбалася міжведамасная канферэнцыя па прававых і арганізацыйных пытаннях практыкі прымянення і ўдасканальвання заканадаўства аб барацьбе з карупцыяй.
Дадзенае мерапрыемства арганізавана Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Беларусь. У ходзе абмеркаванняў быў закрануты шэраг актуальных праблем, у тым ліку стан спраў у сферы процідзеяння карупцыі і вызначэнне напрамкаў удасканальвання антыкарупцыйнай палітыкі дзяржавы.
З дакладам па тэме «Роля кадравай палітыкі Следчага камітэта ў барацьбе з карупцыяй» выступіў кіраўнік ведамства Іван Наскевіч.
Старшыня падкрэсліў, што ў большасці сваім карупцыянеры – высокаадукаваныя, інтэлектуальна развітыя праціўнікі, і дадзены факт патрабуе ад следчых адпаведных асобасных і прафесійных характарыстык.
«Пры падборы будучых следчых мы арыентуемся на стварэнне кадравага ядра, якому ўласцівыя высокі інтэлектуальны патэнцыял, непадкупнасць і патрыятызм» – адзначыў кіраўнік ведамства.
Па меркаванні Івана Наскевіча, следчы – адна з найважнейшых фігур у барацьбе з карупцыяй, якая абавязана валодаць ініцыятывай і працаваць на апярэджанне, а не толькі разбірацца з наступствамі.
«Недапушчальна, каб следчы ператварыўся ў банальнага афарміцеля працэсуальных дакументаў» – заявіў Старшыня.
Другая частка даклада была прысвечана неабходнасці неперарыўнага прафесійнага ўдасканальвання кадраў. Злачыннасць дынамічна мяняецца і следчыя павінны аператыўна рэагаваць на новыя выклікі і пагрозы. Для гэтага трэба збудаваць сістэму тэарэтычнай падрыхтоўкі следчых, заснаваную на актуальных праблемах практычнай дзейнасці.
Таксама выказана ідэя правядзення комплекснага навуковага даследавання па пытаннях кадравай палітыкі органаў крымінальнага праследавання. Вывучэнне дадзенай праблемы ў перспектыве павінна прывесці да павышэння эфектыўнасці падбору спецыялістаў, здольных на высокім узроўні выконваць пастаўленыя перад імі задачы, і ўдасканалення іх падрыхтоўкі.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю