Беларускія следчыя вывучаць вытворчасць маскітных сетак пасля серыі выпадкаў выпадзення дзяцей з акон. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА старшыня Следчага камітэта Беларусі Іван Наскевіч.
«Мы вырашылі праверыць, наколькі заяўленыя тэхнічныя патрабаванні да маскітных сетак на вокны адпавядаюць іх рэальнаму стану. Можа, варта зрабіць так, каб яны змаглі вытрымліваць вагу дзіцяці? Дзеці ж не разумеюць, што абапірацца на сетку небяспечна. Яны думаюць, што гэта шкло, абапіраюцца на яе - і ляцяць уніз разам з ёй: або мацаванне не адпавядае тэхнічным заданням, або рвецца сама сетка», - адзначыў Іван Наскевіч.
Разам з тым старшыня камітэта адзначыў, што, разбіраючы трагічныя выпадкі, следчыя прыходзяць да вываду, што за пацярпеўшымі дзецьмі ніхто не глядзеў.
«Як ні круці, мы заўсёды прыходзім да аднаго і таго ж вываду - бацькі павінны належным чынам глядзець за дзецьмі. Калі тычышся кожнага трагічнага эпізоду ў асобнасці, у 90% выпадкаў аказваецца, што дзеці былі недагледжаны. А як жа, назіраць 24 гадзіны ў суткі за дзіцём немагчыма: адвярнуўся, а яно ўжо абпалілася. Значыць, трэба не ствараць умовы, каб такое здарылася», - лічыць глава ведамства.
У прыклад Іван Наскевіч прывёў выпадак у Кобрынскім раёне, які здарыўся 2 ліпеня, калі чатырохгадовы хлопчык, застаўшыся без нагляду, патануў у штучным вадаёме, прызначаным для паліўкі агарода.
Па падобным сцэнарыі развіваюцца і няшчасныя выпадкі, калі дзеці выпадаюць з акон: бацькі займаюцца сваей справай, а дзіця знаходзіцца адно ў пакоі з адкрытым акном.
Старшыня Следчага камітэта ўпэўнены: за дзецьмі ў першую чаргу павінны сачыць бацькі. «Усе астатнія органы ў меру сваіх сіл і магчымасцей ствараюць неабходныя ўмовы, але сачыць за бяспекай дзяцей - гэта непасрэдны абавязак бацькоў», - лічыць ён.
Іван Наскевіч таксама дадаў, што следчыя старанна разбіраюць кожны выпадак, аналізуючы прычыны і ўмовы няшчасных выпадкаў. Па выніках праверак рыхтуецца акт рэагавання ў дзяржаўныя органы.
«Можа, гэта і не наш прамы абавязак, але мы не можам застацца безуважнымі», - падкрэсліў ён.