Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

«Калі быць следчым, то на ўсе 100%»: iнтэрв’ю следчага Шумiлiнскага РАСК Аксаны Аглушэвіч

16.08.2024
У раённым аддзеле Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Аксана Аглушэвіч працуе са дня яго заснавання, з 2012 года. Праўда, маючы вышэйшую юрыдычую адукацыю (Аксана закончыла юрыдычны факультэт Віцебскага дзяржаўнага універсітэта імя П. М. Машэрава), яна працавала інспектарам па справаводству. 

Добра ведала, што такое работа следчага,  – разважае Аксана Аглушэвіч. – Тут трэба аддавацца на ўсе 100%. Па-іншаму добрым следчым не будзеш. А ў меня сям'я, дзеці. Вось з супругам Аляксандрам, які працуе памочнікам дзяжурнага аператыўна-дзяжурнай службы РАУС, і вырашылі пачакаць, калі дзеці падрастуць

2023 год стаў для жанчыны пераломным. Старшая дачка Кацярына  закончыла ВНУ і працуе выхавацелем у горадзе, сын Раман – дзевяцікласнік, хоць і жыве з бацькамі, але самастойны. Вось менавіта ў гэты час і споўнілася, як сама кажа Аксана, самая патаемнае жаданне – стала старшым следчым. 

Як адзначае начальнік райаддзела Яўген Іваноў, для Аксаны работа следчым не стала навінкай, будучы інспектарам яна  вывучыла літаральна ўсе нюансы следчай работы. 

Першая справа Аглушэвіч – крадзеж. Яна дапытліва высвятляла ўсе падрабязнасці і прычыны, прыводзіла бяспрэчныя довады і аргументы. «Так, здаецца, і справа была нескладаная, – успамінае Аксана. – Але хвалявалася. Хацелася яе раскрыць, як гаворыцца, бездакорна».

Так, Аксане Аглушэвіч не прыйшлося прызвычайвацца да новай пасады.  У Следчым камітэце яна працаўнік са стажам, і, як казалі ў райаддзеле, ёй з першых дзён работы следчым можна было даваць самыя заблытаныя крымінальныя справы, бо яна «разблытае любы клубок».

Да новых службовых будняў і бяссонных начэй родныя жанчыны адносяцца з разуменнем, тым больш, што муж таксама супрацоўнік праваахоўных органаў і кожны ў сям'і ведаў пра яе жаданне стаць следчым.

Сям'я для Аксаны Аглушэвіч – надзейны тыл. Ёсць вольная хвіліна, і Аглушэвічы ўсе разам едуць на прыроду ці падарожнічаюць па Беларусі. Праўда, апошнія год пяць у іх новае захапленне – валейбол. Справа ў тым, што сын Раман – капітан каманды Шумілінскай СДЮШАР – неаднаразова выйграваў абласныя і рэспубліканскія старты. Як кажа Раман, самае прыемная перамога тая, калі яе бачаць твае блізкія і родныя.

Работа следчага патрабуе аператыўнасці і хуткасці, – падсумоўвае Аксана Аглушэвіч. – І такі рытм, а мне даспадобы, можа вытрымаць не кожны. Важна і падтрымка калег, і родных. 

Крынiца: Герой працы