УСК па Магілёўскай вобласці расследуецца крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара аднаго з прыватных прадпрыемстваў, якія займаюцца вырабам бетону, і яго намесніка, якія абвінавачваюцца ў здзяйсненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 243, ч. 3 арт. 424 (ухіленне ад выплаты сум падаткаў, што пацягнула прычыненне шкоды ў асабліва буйным памеры, злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
У ходзе следства ўстаноўлена, што абвінавачаныя пры рэалізацыі будаўнічых матэрыялаў у адрас фізічных асоб у перыяд з чэрвеня 2014 года па сакавік 2017 года наўмысна не суправаджалі дадзеныя здзелкі адпаведнымі дакументамі, а грашовыя сродкі ў суме больш за 215 тысяч рублёў прынялі без прымянення касавага абсталявання і адлюстравання ў бухгалтарскім уліку таварыства. Адпаведна, з вышэйпаказанай сумы не былі выплачаныя ў бюджэт падаткі ў суме 64,8 тысячы рублёў.
Акрамя таго, абвінавачаныя, не аплаціўшы спецыяльны дазвол на праезд цяжкавагавых транспартных сродкаў па аўтамабільных дарогах агульнага карыстання Рэспублікі Беларусь, арганізавалі выкананне 183 заданняў па перавозцы цэменту з перавышэннем дапушчальных параметраў агульнай масы транспартнага сродку, чым прычынілі шкоду дзяржаве ў суме больш за 25 тысяч рублёў.
У ходзе следства абвінавачаныя актыўна спрыяюць кампенсацыі шкоды, у сувязі з чым часткова загасілі прычыненую шкоду дзяржаве ў суме 30 тысяч рублёў. На маёмасць абвінавачаных коштам каля 100 тысяч рублёў накладзены арышт.
Аператыўнае суправаджэнне па крымінальнай справе ажыццяўляюць супрацоўнікі УДФР КДК па Магілёўскай вобласці.
Да абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Магілёўскай вобласці
Аксана Салянюк