УСК па г. Мінску завершана расследаванне крымінальнай справы аб махлярстве ў асабліва буйным памеры і крадзяжы шляхам выкарыстання службовых паўнамоцтваў.
Па дадзеных следства, жыхар Мінскага раёна, 1955 года нараджэння, які з'яўляўся кіраўніком ТАА «Белаўтакантынент», з красавіка 2010 года па верасень 2016 года шляхам падману і злоўжывання даверам завалодаў грашовымі сродкамі 78 грамадзян. Са студзеня 2012 года супрацьпраўныя дзеянні здзяйсняліся ім сумесна з сынам, 1979 года нараджэння, які быў заснавальнікам дадзенага таварыства і ў маі 2014 года прызначаны на пасаду дырэктара.
19 пацярпелых перадалі абвінавачаным грашовыя сродкі ў доўг на падставе развіцця бізнесу па продажы транспартных сродкаў. Яшчэ 59 пацярпелых заключылі з лістапада 2014 па люты 2016 года дагаворы з ТАА «Белаўтакантынент» і ўнеслі перадаплату ад 20% да 100% за аўтамабілі «Сузукі», аднак іх не атрымалі.
Супрацьпраўныя дзеянні абвінавачаных пацягнулі прычыненне матэрыяльнага ўрону на агульную суму больш за 2,6 мільёнаў рублёў. У мэтах забеспячэння кампенсацыі шкоды, нанесенай злачынствам, а таксама магчымай канфіскацыі маёмасці накладзены арышт на кватэры ў сталіцы, катэдж у Мінскім раёне, транспартныя сродкі, ювелірныя вырабы і іншыя каштоўнасці фігурантаў коштам звыш 502 тыс. рублёў.
Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваны па ч. 4 арт. 209 (махлярства, у асабліва буйным памеры, групай асоб) і ч. 4 арт. 210 (завалоданне маёмасцю, здзейсненае службовай асобай з выкарыстаннем сваіх службовых паўнамоцтваў, паўторна, у асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.
Крымінальная справа перададзена пракурору для накіравання ў суд.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па г. Мінску
Марына Дранькова