Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Кіраўніку ТАА «Заслаўскі лакафарбавы завод» прад'яўлена абвінавачанне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў

12.10.2015
Галоўным следчым упраўленнем завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да кіраўніка ТАА «Заслаўскі лакафарбавы завод».

Следствам зроблены вывад аб тым, што службовая асоба з мэтай атрымання матэрыяльнай выгады шляхам ухілення ад выплаты падаткаў у 2011 годзе ўступіла ў злачынную змову з трыма грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, якія зарэгістравалі на падстаўных асоб шэраг ілжэпрадпрымальніцкіх суб'ектаў гаспадарання прыватнай формы ўласнасці, якія выкарыстоўваліся пасля ў якасці «інструментаў» для дасягнення злачыннай мэты. Пры гэтым, заснавальнікі фірм не былі паведамлены аб сапраўдных мэтах рэгістрацыі такіх суб'ектаў гаспадарання. 

У перыяд са студзеня 2013 па кастрычнік 2014 года, ажыццяўляючы фінансава-гаспадарчую дзейнасць, ТАА «Заслаўскі лакафарбавы завод» ухілілася ад выплаты падаткаў на суму больш за 10 мільярдаў рублёў шляхам наўмыснага заніжэння падатковай базы і ўнясення ў падатковыя дэкларацыі яўна фальшывых звестак.

У ходзе следства абвінавачваныя, актыўна дапамагаючы пакрыццю шкоды, добраахвотна пагасілі прычынены ўрон дзяржаве ў поўным аб'ёме. У ходзе расследавання крымінальнай справы на маёмасць групы накладзены арышт на суму больш за 500 мільёнаў рублёў.     

Дзеянні кіраўніка прадпрыемства кваліфікаваны па ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Асобам, якія аказалі дапамаганне ва ўчыненні злачынства службовай асобе, прад'яўлены абвінавачанні па ч.6 арт.16 ч.2 арт.243 (дапамаганне ва ўхіленні ад выплаты падаткаў) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь.

Расследаванне завершана. Крымінальная справа перададзена пракурору для напрамку ў суд. Акрамя таго, вырашаецца пытанне аб магчымасці вызвалення абвінавачваных ад крымінальнай адказнасці ў сувязі з дзейным раскаяннем і пакрыццём урону.