У вытворчасці следчага ўпраўлення УСК па Віцебскай вобласці знаходзілася крымінальная справа аб дарожна-транспартным здарэнні на пешаходным пераходзе ў Талачыне з удзелам аўтамабіля Skoda Octavia, вадзіцель якога ў стане алкагольнага ап'янення збіў пешахода.
Як паведамлялася раней, 7 лютага ў абедзенны час 49-гадовы жыхар Талачына, знаходзячыся ў стане алкагольнага ап'янення, кіруючы службовым аўтамабілем Skoda Octavia, рухаўся па вуліцы Энгельса ў напрамку вуліцы Леніна. Пры праездзе нерэгуляванага пешаходнага перахода, здзейсніў наезд на мужчыну, які ад атрыманых цялесных пашкоджанняў памёр у бальніцы.
Кіроўцу было прад'яўлена абвінавачванне па частцы 4 артыкула 317 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (парушэнне правілаў дарожнага руху асобай, якая кіравала транспартным сродкам у стане алкагольнага ап'янення, што пацягнула па неасцярожнасці смерць чалавека) і да яго ўжытая мера стрымання - заключэнне пад варту.
Следствам устаноўлена, што ў дзень здзяйснення аварыі кіроўца не праходзіў медыцынскі і технічны агляд службовага аўтамабіля, пуцявы ліст не афармляў, так як збіраўся рамантаваць аўтамабіль, пра што папярэдзіў начальніка транспартнага аддзела. Дапамогу ў рамонце яму аказваў знаёмы, які прапанаваў распіць бутэльку са спіртным, якая была ў аўтамабілі. Пасля рамонту абвінавачаны разам са знаёмым вырашылі праверыць працу аўтамабіля - накіраваліся на ім у краму аўтазапчастак, а затым у харчовы магазін за спіртным.
Вяртаючыся ў гараж па вуліцы Энгельса, пры праездзе па нерэгуляванаму пешаходнаму пераходу, адцягнуўся ад кіравання транспартным сродкам і здзейсніў наезд на пешахода.
Згодна з заключэннем судова-хімічнай экспертызы ў крыві абвінавачанага знойдзены этылавы спірт у канцэнтрацыі 2,0 праміле.
У ходзе праведзеных следчых эксперыментаў з удзелам сведкі ўсталявана хуткасць руху аўтамабіля ў момант развіцця дарожна-транспартнага здарэння, а таксама бачнасць нерэгуляванага пешаходнага перахода, пазначанага дарожнымі знакамі, а з удзелам абвінавачанага усталяваны прамежак часу, на які ён адцягнуў увагу перад ДТЗ.
Згодна з заключэннем судовай аўтатэхнічнай экспертызы, далучэннай да матэрыялаў крымінальнай справы, сярэдняя хуткасць руху транспартнага сродку вызначана 41,5 км/г.
Следчымі вывучана асоба абвінавачанага. У адрас кіраўніцтва арганізацыі, дзе ён працаваў, накіравана прадстаўленне аб выяўленых прычынах і ўмовах, якія спрыялі здзяйсненню злачынства.
Прадстаўленне разгледжана з удзелам начальніка аддзела па расследаванні злачынстваў супраць бяспекі руху і эксплуатацыі транспарту СУ УСК па Віцебскай вобласці. Пастановай Праўлення Талачынскага раённага спажывецкага таварыства за адсутнасць належнага кантролю з боку службовых асоб за падначаленымі кадрамі, аб'яўлена вымова начальніку транспартнага аддзела і інжынеру па ахове працы і тэхніцы бяспекі.
Даведачна:
Прысудам суда Талачынскага раёна 08.06.2018 мужчыне прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін 4 гады з пазбаўленнем права займацца дзейнасцю, звязанай з кіраваннем транспартнымі сродкамі тэрмінам на 5 гадоў, з адбываннем пакарання ў папраўчай калоніі ва ўмовах пасялення. Прысуд у законную сілу не ўступіў і можа быць абскарджаны ва ўстаноўленым парадку.
Афіцыйны прадстаўнік УСК па Віцебскай вобласці
Святлана Сахарава