Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Маскоўскім (г.Мінска) РАСК узбуджана крымінальная справа па факце прычынення смерці па неасцярожнасці двум або болей асобам

10.09.2014
5 верасня днём пры тушэнні пажару, у кватэры, якая гарэла, і на лесвіцы, з адзнакамі атручэння прадуктамі гарэння былі выяўлены дзве жанчыны і мужчына. Усе трое памерлі падчас правядзення рэанімацыйных мерапрыемстваў. Другія жыхары пад'езда, сярод іх грудное дзіця, своечасова эвакуіраваны выратавальнікамі.

У выніку праверачных мерапрыемстваў па надзвычайнаму здарэнню, следчымі вызначаны дадзеныя, якія паказваюць на прыкметы складу злачынства, прадугледжанага ч.2 арт.144 Крымінальнага кодэкса.

У ходзе першапачатковых следчых дзеянняў па справе апытаны болей за 30 чалавек, сярод іх усе супрацоўнікі МНС, якія выбывалі на месца НЗ, работнікі службы хуткай медыцынскай дапамогі, жыхары дома і сведкі.

З месца выпадку забраны мноства рэчавых доказаў. Дзяржаўнаму камітэту судовых экспертыз даручана правядзенне трох судова-медыцынскіх, комплекснай пажарна-тэхнічнай, хімічнай і шэрагу другіх экспертыз. Ад УП «Мінгаз» атрымана дакументацыя, якая датычыцца да арганізацыі газазабеспячэння дома.

Па папярэдніх дадзеных, ачаг, які мог выклікаць узгаранне, мог знаходзіцца на кухні згарэлай кватэры.

ЖЭСу, у вядзенні якога знаходзіцца дом, даручана дакладнае абследаванне ўсіх кватэр пад'езда, з мэтай устанаўлення ўрону, прычыненага грамадзянам у выніку здарэння.

У цяперашні час працягваецца комплекс неабходных следчых дзеянняў і іншых мерапрыемстваў, накіраваных на ўстанаўленне ўсіх абставін па крымінальнай справе, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі надзвычайнаму здарэнню.