Удзень 29 студзеня ў Пружанскім раёне паблізу заставы "Перароў" на пагранічным слупе ўстаноўлены пашкоджанні шчытка з выявай Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь. На месцы здарэння працавала следча-аператыўная група. Знойдзены металічныя шарыкі, якімі, як мяркуецца, былі нанесены пашкоджанні.
Як стала вядома, пагранзнак размешчаны ў непасрэднай блізкасці ад беларуска-польскай граніцы, пры гэтым правы яго бок накіраваны ў бок сумежнай дзяржавы.
Высвятленне ўсіх акалічнасцей прадоўжыцца ў рамках расследавання крымінальнай справы, узбуджанай па арт.370 (зневажанне дзяржаўных сімвалаў) Крымінальнага кодэкса Беларусі.