Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

На рабочай сустрэчы Старшыні Следчага камітэта з Генеральным пракурорам Узбекістана абмеркаваны пытанні ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння

10.07.2017
У цэнтральным апараце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь 10 ліпеня 2017 г. адбылася рабочая сустрэча Старшыні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь Івана Наскевіча з дэлегацыяй Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Узбекістан на чале з Генеральным пракурорам Іхціёрам Абдулаевым у рамках візіту ўзбекскай дэлегацыі ў Рэспубліку Беларусь.

Пачынаючы сустрэчу, Іван Наскевіч азнаёміў калег з Узбекістана з перадумовамі і гісторыяй стварэння Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, яго функцыямі і задачамі, поспехамі і дасягненнямі.



Генеральны пракурор Рэспублікі Узбекістан Іхціёр Абдулаеў праінфармаваў удзельнікаў сустрэчы аб тэндэнцыях і планах па рэфармаванні сістэмы органаў папярэдняга расследавання, асаблівасцях і новаўвядзеннях у крымінальна-працэсуальным заканадаўстве Узбекістана. 

«Вопыт беларускіх калег для нас будзе вельмі цікавы і карысны, мы гатовы да больш цеснага супрацоўніцтва са Следчым камітэтам Беларусі. Узаемныя візіты дэлегацый следчых органаў дапамаглі б развіццю канструктыўнага супрацоўніцтва пры расследаванні крымінальных спраў, кансалідацыі сумесных намаганняў у справе барацьбы з міжнароднай злачыннасцю, абмену вопытам барацьбы са злачынствамі», – сказаў кіраўнік узбекскай дэлегацыі і запрасіў Івана Наскевіча наведаць з рабочым візітам Рэспубліку Узбекістан.



Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч у сваю чаргу адзначыў важнасць міжнароднага супрацоўніцтва ў дзейнасці праваахоўных органаў дзвюх краін.

За перыяд дзейнасці Следчага камітэта ў кампетэнтныя органы Рэспублікі Узбекістан накіравана 38 даручэнняў аб аказанні прававой дапамогі па крымінальных справах, арганізавана выкананне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь 5 аналагічных даручэнняў следчых органаў Узбекістана. На сустрэчы адзначалася, што даручэнні выконваюцца беларускім і ўзбекскім бакамі якасна і аператыўна, што ў сваю чаргу аказвае станоўчы ўплыў на тэрміны папярэдняга следства.

Іван Наскевіч таксама запрасіў калег з Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Узбекістан, іншых праваахоўных органаў Узбекістана да супрацоўніцтва з ведамасным выданнем Следчага камітэта – навукова-практычным журналам «Папярэдняе расследаванне». 



Удзельнікі сустрэчы таксама абмеркавалі магчымыя формы і метады ўмацавання двухбаковага ўзаемадзеяння. Першым крокам на гэтым шляху будзе падпісанне Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Следчым камітэтам Рэспублікі Беларусь і Генеральнай пракуратурай Рэспублікі Узбекістан, падрыхтоўка тэксту якога ўжо даручана адпаведным падраздзяленням па выніках сустрэчы Івана Наскевіча і Ихціёра Абдулаева.

Міжнародна-прававы аддзел
Следчага камітэта
Рэспублікі Беларусь