Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Намеснік галоўнага ўрача Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы абвінавачваецца ў карупцыі

18.06.2018
Упраўленнем Следчага камітэта па Мінскай вобласці завершана расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да былога намесніка галоўнага ўрача па тэхніцы медыцынскай установы «Мінская абласная дзіцячая клінічная бальніца», які быў затрыманы ў студзені 2018 года за атрыманне хабару.

Па дадзеных следства, службовая асоба, у кола абавязкаў якога ўваходзіла ажыццяўленне адміністрацыйна-гаспадарчых функцый медустановы, сістэматычна выкарыстоўвала службовыя паўнамоцтвы ў карыслівых мэтах.

Устаноўлена, што ў перыяд з мая 2015 года па снежань 2017 года ён неаднаразова атрымліваў хабар ад прадстаўнікоў будаўнічых арганізацый за прыцягненне іх у якасці падрадчыкаў для выканання работ па бягучым рамонце на аб'ектах медыцынскай установы, заключэнне з імі дагавораў падраду, станоўчую прыёмку выкананых імі работ і іх своечасовую аплату.

Следствам сабраны доказы па 24 фактах перадачы службовай асобе грашовых сродкаў на агульную суму больш за 46 тысяч рублёў.

У рамках расследавання праведзены допыты работнiкаў, службовых асоб, ператрусы, агляды дакументаў, якія тычацца гаспадарчай і тэхнічнай дзейнасці медустановы, шэраг крыміналістычных экспертыз. Накладзены арышт на маёмасць фігуранта.

Мужчыну прад'яўленае абвінавачванне па ч. 1, 2 арт. 430 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (атрыманне хабару, у тым ліку паўторна і буйным памеры).

Мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, ужытая ў дачыненні да абвінавачанага з пачатку папярэдняга следства, засталася нязменнай.

У рамках расследавання крымінальнай справы ўнесена прадстаўленне аб прыняцці дзейсных мер да ліквідацыі адзначаных следчым парушэнняў закона, прычын і ўмоў, якія садзейнічалі ўчыненню карупцыйных злачынстваў у дзяржаўнай установе.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог