Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Навагодняе віншаванне

31.12.2015
Паважаныя калегі! Дарагія сябры!

Сардэчна віншую вас з Новым годам!

Зусім хутка 2015-й год стане часткай гісторыі. 

У 2016-й мы ўступаем з новымі планамі, імкненнямі, надзеямі і чаканнямі. У нас ёсць патэнцыял, каб дабіцца болей высокіх вынікаў на прафесійнай ніве. І нядзіўна, бо ўсё, чаго мы дасягаем, з'яўляецца вынікам карпатлівай, напружанай працы, зладжанай работы, мэтанакіраванасці і цярпення.

Навагодняя ўрачыстасць – гэта не толькі момант, калі мы, як правіла, сур'ёзна ацэньваем мінулае і задумваемся аб будучыні, але і перш-наперш час, сагрэты цяплом утульнага хатняга ачага, час, упрыгожаны яркімі агнямі рознакаляровых салютаў і феерверкаў.

Дарагія сябры, шчыра жадаю вам, вашым родным і блізкім здароўя, дабра, згоды, любві і ўзаемаразумення.

Хай новы год адорыць вас шчасцем, поспехамі і дабрабытам, напоўніць вашы сэрцы светлай радасцю і светам.

З Новым годам!

Старшыня Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
палкоўнік юстыцыі
І.Д. Наскевіч