«Нашае супрацоўніцтва з'яўляецца наглядным сведчаннем эфектыўнасці ўзаемадзеяння следчых органаў. У яго аснове – узаемапаразуменне, аператыўнасць і па-сапраўднаму прафесійны падыход да справы», – такое меркаванне выказаў Старшыня Следчага камітэта Беларусі Валянцін Шаеў падчас двухбаковай сустрэчы кіраўнікоў следчых ведамстваў Беларусі і Расіі.
Варта адзначыць, што важным этапам развіцця адносін стала падпісанне 25 красавіка 2013 года Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Следчымі камітэтамі дзвюх краін.
У цяперашні час дасягнута дамоўленасць аб магчымасці праходжання стажыроўкі ў Расіі супрацоўнікаў Следчага камітэта Беларусі на базе Галоўнага ўпраўлення крыміналістыкі і крыміналістычнага палігона Следчага камітэта, Федэральнага цэнтра судовых экспертыз Міністэрства юстыцыі, галоўнага следчага ўпраўлення па г. Маскве і нацыянальнага цэнтра судовай псіхіятрыі ім. Сербскага.
У рамках рэалізацыі пагаднення 2013 года станоўча вырашана пытанне аб магчымасці навучання беларускіх следчых у Акадэміі Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі.
Акрамя таго, супрацоўнікі следчых ведамстваў рэгулярна абменьваюцца вопытам практычнай дзейнасці, удзельнічаюць у правядзенні семінараў, знаёмяцца з найноўшымі ўзорамі тэхнікі крыміналістычных падраздзяленняў і набываюць навыкі ў яе ўжыванні.
Высокі ўзровень міжведамаснага ўзаемадзеяння таксама дазваляе беларускім следчым арганізоўваць правядзенне на базе Следчага камітэта Расійскай Федэрацыі найбольш складаных экспертыз. Так, расійскія калегі аказвалі садзейнічанне ў тэхнічным даследаванні відэазапісаў камер вонкавага назірання па крымінальнай справе аб забойстве ў г. Мінску касіра ЗАТ «Абсалютбанк».
Відавочныя вынікі прыносіць і сталая практыка аказання прававой дапамогі па крымінальных справах. Толькі за мінулы перыяд 2015 года беларускімі і расійскімі следчымі накіравана больш за 300 даручэнняў па крымінальных справах. Як вынік падобнага супрацоўніцтва – дзясяткі паспяхова расследаваных крымінальных спраў.
Сёння Следчыя камітэты дзвюх краін працуюць над праграмай Саюзнай дзяржавы «Распрацоўка інавацыйных генагеаграфічных і геномных тэхналогій ідэнтыфікацыі асобы і індывідуальных асаблівасцяў чалавека на аснове вывучэння генафондаў рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы», у ходзе якой плануецца распрацаваць і ўкараніць у практычную дзейнасць метады вызначэння геаграфічнага паходжання меркаванага злачынца па яго генатыпе. У працы над дадзеным праектам таксама прымаюць удзел Нацыянальная акадэмія навук Рэспублікі Беларусь, Акадэмія навук Расійскай Федэрацыі і Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз Рэспублікі Беларусь.
Абмяркоўваецца пытанне правядзення першага сумеснага пасяджэння калегіі Следчага камітэта Беларусі і Расіі, што дазволіць надаць новы імпульс да яшчэ больш прадуктыўнага развіцця супрацоўніцтва і паспрыяе ўдасканаленню праваахоўнай дзейнасці, павышэнню якасці дасудовага вядзення па крымінальных справах.
Па выніках сустрэчы Валянцін Шаеў і Аляксандр Бастрыкін падпісалі праграму супрацоўніцтва Следчага камітэта Беларусі і Расіі на 2016-2018 гады, якая, у тым ліку, закранае пытанне стварэння і развіцця міжнароднай ветэранскай арганізацыі органаў папярэдняга следства.