Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Па факце выбуху на ААТ «Магілёўдрэў» узбуджана крымінальную справа. Іван Наскевіч каардынуе работу на месцы здарэння

26.09.2018
Следчы камітэт працягвае работу на месцы здарэння ў Магілёве, дзе на ААТ «Магілёўдрэў» адбыўся выбух.

Па папярэднім дадзеным, вечарам 25 верасня каля 18 гадзін 30 хвілін у лакафарбавым цэху прадпрыемства адбылося ўзгаранне з адначасовым выбухам, у выніку якога пашкоджаны канструкцыі і абсталяванне цэха. Супрацоўнікамі МНС пажар ліквідаваны.

На момант выбуху ў вытворчым памяшканні знаходзілася дзевяць работнікаў. Шэсць людзей – тры жанчыны і трое мужчын – з цялеснымі пашкоджаннямі рознай ступені цяжару шпіталізаваны ва ўстановы аховы здароўя.

Па дадзеным факце ўзбуджана крымінальная справа па прыкметах складу злачынства, прадугледжанага ч. 2 арт. 302 (парушэнне правіл вытворча-тэхнічнай дысцыпліны і правіл бяспекі, якія выклікалі выбух і прычыненне цяжкіх цялесных пашкоджанняў работнікам прадпрыемства) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. 

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч раніцай 26 верасня прыбыў у Магілёў і правёў аператыўную нараду са следчай групай, створанай для расследавання крымінальнай справы. Кіраўнік ведамства азнаёміўся з вынікамі першапачатковых следчых дзеянняў, даў шэраг указанняў у рамках каардынацыі далейшых дзеянняў структур, якія зараз узаемадзейнічаюць, а таксама паставіў ход расследавання на асабісты кантроль. Таксама абмеркаваны меры, неабходныя для бесперабойнага функцыянавання прадпрыемства і недапушчэння падобных здарэнняў у будучыні. 




На нарадзе, акрамя кіраўніцтва абласнога упраўлення Следчага камітэта, таксама прысутнічалі кіраўнікі тэрытарыяльных падраздзяленняў МНС, ДКСЭ, УУС, Міністэрства працы, а таксама службовыя асобы прадпрыемства.

Следчымі пачаты паўторны агляд месца здарэння. У цяперашні час забраны шжраг аб'ектаў з мэтай далейшага іх даследавання спецыялістамі Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз. Таксама дададзена да матэрыялаў крымінальнай справы дакументацыя прадпрыемства, у тым ліку тая, якая рэгламентуе тэхніку бяспекі на вытворчасці. Працягваюцца допыты сведак, у тым ліку службовых асоб ААТ «Магілёўдрэў».

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю