Следчым камітэтам узбуджана крымінальная справа па ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь у дачыненні да выканаўцы абавязкаў генеральнага дырэктара - генеральнага менеджэра хакейнага клуба "Дынама-Мінск" Уладзіміра Беражкова.
Службовая асоба падазраецца ў раскраданні грашовых сродкаў клуба, праз злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі, ў памеры не менш за 45 мільёнаў рублёў.
У цяперашні час з падазроным працуюць следчыя.
Следства хадайнічае перад пракурорам аб прымяненні да службовай асобы меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.
Крымінальная справа расследуецца Галоўным следчым упраўленнем.