У цэнтральным апараце Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь адбылося пасяджэнне калегіі, на якім прааналізавана практыка прыняцця рашэнняў аб прыпыненні папярэдняга следства на падставе п.п. 1-5 ч. 1 арт. 246 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса.
У пасяджэнні пад старшынствам кіраўніка ведамства Івана Наскевіча бралі ўдзел намеснік Дзяржаўнага сакратара Савета Бяспекі Аляксандр Рахманаў, члены калегіі Следчага камітэта, начальнікі шэрагу структурных падраздзяленняў.
У сваім уступным слове Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч адзначыў, што ў ходзе расследавання крымінальных спраў нярэдка ўзнікаюць абставіны, якія аб'ектыўна выключаюць магчымасць яго заканчэння, калі вытворчасць даводзіцца прыпыняць.
«Пры гэтым зацягванне расследавання абцяжарвае працэс устанаўлення ісціны і аднаўлення парушаных правоў і інтарэсаў грамадзян, цягне несвоечасовае прыцягненне ці ўвогуле непрыцягненне вінаватых асобаў да прадугледжанай законам адказнасці» - паведаміў кіраўнік ведамства.
З дакладам на пасяджэнні выступіў намеснік Старшыні Сяргей Аземша, з справаздачамі - начальнікі ўпраўленняў Следчага камітэта Дзмітрый Канаплянік (г.Мінск), Сяргей Паско (Гомельская вобласць) і Андрэй Ліс (Магілёўская вобласць).
На пасяджэнні было адзначана, што пытанням аптымізацыі тэрмінаў правядзення папярэдняга следства з часу стварэння Следчага камітэта пастаянна надаецца пільная ўвага. Прапрацаваны і ўкаранёны комплекс адпаведных кіраўнічых рашэнняў і механізмаў.
Прааналізаваны шэраг фактараў, якія ўплываюць на зацягванне тэрмінаў, у тым ліку адсутнасць рэальнай магчымасці ўдзелу абвінавачаных у вытворчасці па крымінальных справах у сувязі з разглядам пытання аб выдачы замежнай дзяржавай. Акрамя таго, асаблівую важнасць мае эфектыўнасць прынятых мер па вышуку асоб, які схаваліся - кіраўнікам следчых падраздзяленняў даручана надаць дадатковую ўвагу дадзенаму аспекту.
Па выніках абмеркавання выпрацаваны комплекс мер арганізацыйна-практычнага характару, забеспячэнне прыняцця якіх даручана начальнікам упраўленняў Следчага камітэта па абласцях і г. Мінску. Акрамя таго, у шэрагу следчых падраздзяленняў будзе вывучана арганізацыя міжнароднага супрацоўніцтва ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці.
«Кіраўнікам следчых падраздзяленняў неабходна перагледзець падыходы да прыняцця рашэнняў аб прыпыненні папярэдняга следства, своечасовасці яго аднаўлення» - падкрэсліў Старшыня Следчага камітэта.
У завяршэнне мерапрыемства адбылася цырымонія ўручэння пагонаў і ўзнагарод супрацоўнікам Следчага камітэта, якія дасягнулі значных вынікаў у службовай дзейнасці.
Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю