Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Пасяджэнне калегіі Следчага камітэта: якасны аналіз прычын трагедый – ключавы фактар прафілактыкі

28.07.2016
На чарговым пасяджэнні калегіі Следчага камітэта разгледжаны шэраг актуальных пытанняў, якія датычацца да кампетэнцыі ведамства.

Адным з галоўных пунктаў мерапрыемства стала абмеркаванне практыкі высвятлення абставін гібелі грамадзян.

Следчы камітэт не раз у апошні час заяўляў аб сваёй пазіцыі ў дачыненні да неабходнасці забеспячэння пакрыцця ўрону, прычыненага злачынствамі. Работа ў гэтым напрамку вядзецца бесперастанку.

У выпадку са смерцю грамадзян усё значна складаней – вярнуць, як было, ужо не атрымаецца. Таму надзвычай важная эфектыўная прафілактычная работа. Мы імкнёмся да прадухілення злачынстваў, стварэння ўмоў, якія зводзяць да мінімуму імавернасць няшчасных выпадкаў, што, у канчатковым выніку, дапаможа захаваць чалавечыя жыцці.

На фоне агульнага зніжэння злачыннасці ў першым паўгоддзі 2016 года можна адзначыць і зніжэнне ліку ахвяр забойстваў з 163 да 145 у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года. 

Прычым прычыны ўчынення ў цяперашнім годзе забойстваў, як і па-ранейшаму, у значнай ступені абумоўлены працяглым злоўжываннем алкаголем як злачынцамі, так і ахвярамі.

Што тычыцца выпадкаў гібелі грамадзян без адзнак крымінальна каральных дзеянняў, то ў цэлым у краіне скарацілася колькасць смярцей пры падзенні з вышыні, утапленні, атручэнні і ў выніку пажараў. 

Дарэчы, прычынай смярцей, звязаных з атручэннем, у абсалютнай большасці выпадкаў стала выкарыстанне этылавага алкаголю. 

На падставе дакладнага аналізу той або іншай трагедыі, у мэтах недапушчэння паўтарэння падобнага, Следчы камітэт выкарыстоўвае ўвесь існуючы інструментарый – ад ініцыіравання змяненняў у заканадаўстве да ўнясення прадстаўленняў у розныя арганізацыі.

Напрыклад, цэнтральным апаратам Следчага камітэта ў цяперашнім годзе была ўдзелена значная ўвага ўстанаўленню прычын і ўмоў, якія спрыяюць суіцыдам непаўналетніх.

Нягледзячы на адсутнасць ярка-выяўленых негатыўных тэндэнцый, перш-наперш колькаснага росту ліку суіцыдаў, ведамствам дадаткова прааналізавана праблема публікацыі інфармацыі дэструктыўнага характару ў інтэрнэце, у тым ліку ў шэрагу суполак у сацыяльных сетках.

У выніку намесніку Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь накіравана прапанова аб рэгламентаванні парадку і крытэрыяў аднясення прадукцыі, якая папулярызуе самагубствы або якая культывуе гэту тэму і распаўсюджваемай пры дапамозе сеткі Інтэрнэт, да той, што прапагандуе насілле і жорсткасць.

Практычнае прымяненне прапаноў аб унясенні дапаўненняў у заканадаўства Рэспублікі Беларусь чакаецца не пазней 29 ліпеня.

У пачатку ліпеня быў зафіксаваны ўсплёск выпадкаў выпадзення дзяцей з акон. Надышла следам неадкладная рэакцыя ведамства, у тым ліку на імя Прэм'ер-міністра Рэспублікі Беларусь былі накіраваны прапановы па рэвізіі тэхнічных нарматыўных актаў, якія рэгламентуюць дзейнасць па вытворчасці і ўстаноўцы аконных сістэм, абавязковасці ўстаноўкі «дзіцячых замкоў бяспекі». 

Акрамя іншага, было разгледжаны пытанне аб мэтазгоднасці карэкціроўкі дзеючага заканадаўства ў частцы ўстанаўлення і ўзмацнення жорсткасці адказнасці бацькоў за неналежнае забеспячэнне бяспекі жыцця і здароўя непаўналетніх.  

Старшыня Следчага камітэта Іван Наскевіч даручыў прапрацаваць гэтае пытанне ў бліжэйшы час.

Па выніках калегіі Старшыня звярнуў увагу прысутных на тым, што работа па выяўленні прычын і ўмоў павінна праводзіцца на сістэмнай аснове. Маючы існуючы масіў дадзеных, было б недаравальна іх не аналізаваць і не рабіць адпаведных вывадаў. Адна з галоўных задач Следчага камітэта – не толькі высветліць, чаму адбылася трагедыя ўчора, але і спрыяць таму, каб яна не паўтарылася заўтра.