Першы выпуск маладых следчых, упершыню прынятых на службу, ажыццявіў Інстытут павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў Следчага камітэта. Ва ўрачыстай абстаноўцы 24 выпускнікам уручылі дыпломы аб павышэнні кваліфікацыі. Цырымонія адбылася 28 снежня ў гарадской ратушы Мінска. Дыпломы ўручыў старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара.