Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

ПРАЕКТ «Афiцэры Следчага камiтэта: на службе i ў жыццi годны прыклад»: Наталля Пяткевіч

26.08.2025
У грамадстве і сёння можна пачуць меркаванне, што прафесія следчага — выключна мужчынская. А якая сітуацыя з кадрамі, напрыклад, у Шаркаўшчынскім раённым аддзеле Следчага камітэта? Як высветлілася, раскрыццём злачынстваў у нас займаюцца не толькі мужчыны. Паспяхова спраўляецца са службовымі абавязкамі следчы Наталля Пяткевіч, зусім нядаўна яна атрымала чарговае званне — старшы лейтэнант юстыцыі.

Наталля родам з Браслава. Закончыла юрыдычны факультэт Полацкага дзяржаўнага універсітэта імя Еўфрасінні Полацкай. Да прыходу на працу ў Следчы камітэт на працягу 12 гадоў працавала юрыстам у розных арганізацыях нашага гарадскога пасёлка. Апошнія  два гады з’яўляецца  следчым Шаркаўшчынскага РАСК. Наталлі Пяткевіч давяраюць расследаваць крымінальныя справы рознага ўзрозню складанасці, ад крадзяжоў маёмасці  да кіберзлачынстваў. За бездакорную службу, адказныя адносіны да сваіх абавязкаў Наталля Пяткевіч   узнагароджана  падзякай начальніка упраўлення Следчага камітэта па Віцебскай вобласці.

Мы часам вызначаем лёс чалавека, таму не можам дазволіць сабе неабачлівасці, - расказала Наталля.— Разуменне гэтага стымулюе нас выконваць свае абавязкі шчыра і якасна. А самае складанае ў працы не абыйсці сваёй увагай дэталі і дробязі, што дазволяць аднавіць карціну падзей злачынства. Для гэтага патрэбны пільнасць і стараннасць. Напачатку следства было для мяне непрывычнай і складанай справай, якую дапамаглі асвоіць старэйшыя калегі, замацаваныя настаўнікі, падказвала кіраўніцтва аддзела, што і як лепш зрабіць. Працу следчых кабінетнай не назавеш. Нам  прыходзіцца ў складзе следча-аператыўнай групы выязджаць  на месцы здарэнняў, злачынстваў. Неабходна сабраць як мага больш матэрыялу па канкрэтнай справе, каб правесці аб’ектыўнае і аператыўнае расследаванне.

Прафесія следчага у Шаркаўшчынскім раённым аддзеле Следчага камітэта  – універсальная, - адзначыў часова выконваючы абавязкі начальніка Шаркаўшчынскага РАСК Уладзімір Фамянок — Ёсць нямала прыкладаў прафесіяналаў сваёй справы і сярод мужчын, і сярод жанчын. Жанчына-следчы якраз і адрозніваецца асаблівай інтуіцыяй, тактоўнасцю,  праніклівасцю. Для цудоўнай паловы чалавецтва гэта  прафесія, безумоўна,  цяжкая. Начныя дзяжурствы, працоўны дзень ненармаваны, і, пасля 18 гадзін, як і большасці з нас, дадому ісці не атрымліваецца. Наталля Пяткевіч, як і яе калегі, паспяхова спраўляецца з усімі складанасцямі, дэманструючы добрыя рэзультаты працы.

Крынiца: Клiч Радзiмы