Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Пракуратурай Магілёўскай вобласці ўзбуджана крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара «Круглянскай ПМК №266»

29.12.2017
УСК па Магілёўскай вобласці прынята да сваёй вытворчасці крымінальная справа ў дачыненні да дырэктара дзяржаўнага прадпрыемства «Круглянская ПМК №266» аб раскраданні шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі.

Дадзеная крымінальная справа ўзбуджана пракуратурай Магілёўскай вобласці. 

Згодна атрыманым матэрыялам крымінальнай справы, службовая асоба абвінавачваецца ў раскраданні шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, учыненым у адмыслова буйным памеры (ч. 4 арт. 210 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь). 

Следства хадайнічала перад пракурорам аб прымяненні ў дачыненні да абвінавачванага меры стрымання ў выглядзе заключэння пад варту. У цяперашні час яно задаволена.

У ходзе ўстанаўлення абставін проціпраўных дзеянняў ідзе збор неабходных матэрыялаў, якія састаўляюць аснову доказнай базы, у тым ліку, канфіскуецца дакументацыя. Акрамя таго, прымаюцца меры па пакрыцці прычыненага прадпрыемству ўрону.

Расследаванне крымінальнай справы працягваецца.

Аддзел інфармацыі і сувязі з грамадскасцю Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь
Аддзел інфармацыі Генеральнай пракуратуры Рэспублікі Беларусь