Настройкі
Настройкі шрыфта
PT Sans
Times New Roman
Памер шрыфта
A
A
A
Адлегласць паміж літарамі
Стандартнае
Павялічанае
Вялікае
Колеравая схема
Чорным
па беламу
Белым
па чорнаму
Следчы камітэт
Рэспублікі Беларусь
Галоўная Узаемадзеянне са СМІ Навіны

Праваахоўнікамі спынена злачынная схема крадзяжу грашовых сродкаў на ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік»

29.05.2018
Барысаўскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачата крымінальная справа аб крадзяжы грашовых сродкаў на ААТ «Барысаўскі завод «Аўтагідраўзмацняльнік».

Факты супрацьпраўнай дзейнасці былі ўстаноўлены падчас праверкі, праведзенай работнікамі ўпраўлення Дэпартамента фінансавых расследаванняў Камітэта дзяржаўнага кантролю па Мінскай вобласці і г. Мінску.

Абвінавачанымі прызнаныя выконваючы абавязкі начальніка бюро аддзела матэрыяльна-тэхнічнага забеспячэння завода і кладаўшчык, а таксама дырэктар сталічнай камерцыйнай фірмы (ТАА).

Па дадзеных следства, абвінавачаныя з мэтай крадзяжу грашовых сродкаў выкарыстоўвалі злачынную схему, звязаную з афармленнем беставарных накладных, у якіх была інфармацыя пра пастаўку ў адрас барысаўскага прадпрыемства таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў. За нібыта пастаўлены метал з разліковага рахунку завода ў адрас фірмы ажыццяўляўся пералік грашовых сродкаў, якія ў наступным здымаліся і дзяліліся паміж удзельнікамі злачыннай змовы.

Даведачна. Беставарная накладная - накладная, якая змяшчае ўсе неабходныя рэквізіты, але па якой фактычна ніякія тавары не былі адпушчаныя.

Так, па адным з фактаў такім спосабам фігуранты завалодалі грашовымі сродкамі на суму звыш 20 тысяч рублёў. Следчыя маюць даныя аб некалькіх эпізодах супрацьпраўнай дзейнасці, ажыццёўленай у перыяд з мая 2016 года па сакавік 2018 года.

Следствам праводзяцца праверкі фінансава-гаспадарчай дзейнасці прадпрыемства, дапытваюцца работнікі і службовыя асобы, вывучаецца канфіскаваная дакументацыя, ажыццяўляецца вытворчасць крыміналістычных экспертыз. На маёмасць фігурантаў, у ліку якой і аўтамабілі, накладзены арышт.

Дзеянні абвінавачаных кваліфікаваныя як крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі, здзейснены ў буйным памеры, групай асобаў (ч. 3 арт. 210 Крымінальнага кодэкса).

У дачыненні да абвінавачаных прыменена мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту.

Расследаванне ў мэтах устанаўлення ўсіх эпізодаў злачыннай дзейнасці і дакладнага памеру нанесенай шкоды працягваецца.

Афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці
Таццяна Беланог